сілі, я матчынскі знасіла молою. Дзяражычы. Ета у мене маччынськая скрыня. Ручаёўка.
МАТЫЛІЧЫЦЬ незак. Кружыцца. Вой, матылічыць мая галава. А мая не матылічыць. Бывалькі. Ён вуп'е да канхветам закусіць, а нада, шоб крапчэйша було, шоб у галаве не матылічыла. Ручаёўка.
МАЎЧАЦЬ: маўчаць моўчыкі. Быць маўклівым. Маўчыць моўчыкі цэлы день. Ручаёўка.
МАЎЧЛІВЫ прым. Маўклівы. Маўчлівы сын, ат его слова не даб'есся. Ручаёўка.
МАХАЦЦА незак. Матляцца, целяпацца. Заплела косы, а шчо я буду, шчоб ены махалісь туды-сюды. Дзяражычы.
МАХНУЦЬ зак. Махнуць. Махнула касінкай і паехала. Вулкан. Паехаць жвава, хутка. Давай махном заўтра у Рэчыцу. Пярэдзелка. Пабула баба замужам, да не так, дак махнула назад. Ручаёўка. Бліснуць. Як махне молнія, дак хвіранку і паверне. Ручаёўка.
МАХОТКА ж. Маленькі гаршчок. Вот у мене екая махотка. Децям варыла у ёй. Ручаёўка. Макацёр. На свята пеком, дак мак тром у махотцы. Ручаёўка.
МАХРЫ мн. Махры. Купіла хустку з махрамі. Крупейкі. Махры з нітак робяць на скацерках і на рушніках. Чаплін. перан. Карэнні на моркве. Пассекай ножом тые махры на моркве. Казярогі.
МАЦАВАЦЬ незак. Трымацца, мацавацца. Баба там трохі мацуе. Дзяражычы. Як вы там мацуеце на печы? Бывалькі.
МАЦАК м. Яйка з моцнай шкарлупінай. На паску еечкі красілі, чуць крэпкае, кажуць — мацак. Дзяражычы.
МАЦЬ незак. Мець. Ці багата я мала калісь, от цепер добра жыці! Дзяражычы.
МАЦЯРЫНКА ж. Мацярдушка. Мацерынка — трава, екой чай запарваюць. Бывалькі.
МАЧАННЕ н. Страва з сыру і смятаны. Адкінеш сыр, ён сцечэ, а тады разатрэш, сметаны укінеш, малачком разведеш — і мачанне. Ручаёўка. На абед пекла аладкі, а з чого рабіць мачанне — не знаю: ці з павідла, ці са сметаны. Ручаёўка.
МАЧЛІВЫ прым. Мокры, багаты на вільгаць, макрату. Весна мачлівая. Казярогі. Мачлівае лета, дашчы кожны день. Ручаёўка. Де болота — мачлівае места, а
77 👁