Старонка 191
◀ / 433 ▶
МАРКАЛЬ, МАРХАЛЬ м. Маркач. Зарэзаў дядька маркаля. Пярэдзелка. Мархалёў я ніколі не держала. Чаплін. МАРНЕ прысл. Марна. Я у чужом краю марне прападаю. Карпаўка. Бадай жа вы, гусі, да й марне прапалі (З нар. песні). Пярэдзелка. МАРШЧАКІ мн. 1. Маршчыны. Сколькі маршчакоў у цебе на морді. Дзяражычы. 2. перан. Абутак з сукна, палатна. А мы паўшчуляем маршчакі екіе дай седім у запечку. Дзяражычы. Хуценька палатна атрэзала да маршчакі пашыла. Бывалькі. МАРЫЦЬ незак. Марыць, зморваць. Мне сон морыць спаць. Ручаёўка. Дошч буде, так марыць спаць. Чаплін. МАСЛЕНІК м. Масляк. Багата е маслёнікаў, мы ужэ наелісь сеголета. Бывалькі. Вечарам нажару маслёнікаў з цыбулей. Казярогі. МАСЛЮК м. Масляк. Маслюкі носяць. Бывалькі. Маслюкоў паджарыла две скавародкі. Карпаўка. МАСЛЮНАВЫ: маслюнавая хустка. Шоўкавая хустка. Булі калісь маслюнавые хусты — велікіе, шаўковые, красівые. Пярэдзелка. МАСЛЯК м. Плявок. Слюны наберэ да масляка дасць, дак аж ірваць верне. Ручаёўка. МАСЛЯНКА ж. Маслёнка. Ён любіць маслянку з картоплямі. Казярогі. На вечэру солонікаў з маслянкай наварым. Ручаёўка. МАСОЛ м. Маслак.. Трэба пазбіраць маслы да на двор свінням павыкідаць. Пярэдзелка. МАСТАВІНА ж. Дошка ў мосце. Мосціць, мосціць маставіну проці мілага двара. Маставіна праламалась, дружок Ванька патануў (З нар. песні). Карпаўка. МАТКІ мн. Каноплі-насеннікі. Маткі — каноплі з сем'ям. Бывалькі. Увосень называюцца маткі — з канаплямі, з зернем. Вулкан. МАТЛУЗЗЕ н. Мэтлахі, карэнне. Не кордоплі, а адно матлуззе. Казярогі. МАТОРНЫ прым. Спрытны, жвавы. Ена баба моторная, усюды паспее. Ручаёўка. МАТУЗОК м. Матуз. Падай мне той матузок — мешок завезаць. Казярогі. МАТЧЫНСКІ прым. Матчын. Карсет бабу нашы на
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁
◀ / 433 ▶