узела. Ручаёўка. 2. Крыга.' Па рацэ ідуць ледешы. Pyчаёўка. ЛЯЖА'ЦЬ1 незак. 1. Ляжаць. Паклалі, дак нехай лежыць, не трогай. Вулкан. 2. Знаходзіцца. Як молоко у банцы лежыць, а ты. не хочыш его есці, дак ета ты не голодная. Дзяражычы. 3. Захоўвацца. Як уб'еш да холадна, дак сала добра лежыць. Чаплін. ЛЯЖА'ЦЬ 2 незак. Хварэць. Мой чалавек так доўга лежаў, месяцы два, а тады падняўся. Бывалькі. Не буў у школі: лежаў жыватом. Потам сыйду, я знаю, як лежала малярыяй. Дзяражычы. ЛЯЗКО'УКА ж. Маленькі гаршчок. Kyni бо там маленькую лезкоўку. Пярэдзелка. Памянш. лязковачка. Абедалі у столовай, дак у лезковачках м'яса жаранае давалі. Пярэдзелка. ЛЯК м. Спалох. Як найшла хмара, дак я у лозу да у корч.— Мо ты, сваха, так із ляку? Ручаёўка. У ее на галаве каўтун, ён з ляку бувае i з таскі. Чаплін. ЛЯКА'ЦЦА незак. Палохацца. Усе й коровы лекаюцца етай шапкі. Ручаёўка. ЛЯКА'ЦЬ незак. Палохаць. Лежыць, як корова Шкарубава, i лекалі ее, а ена лежыць. Ручаёўка. ЛЯЛЯЖ: сядзець як лялЛк. Гультайнічаць. Тая баба седела як лелЛк, а мая Прося гарушчая, усе гаруе І гаруе. Дзяражычы. ЛЯПЕШКА ж. перан. Неўдалая булка хлеба. Такі бабы І хлеб пекуць: ізлепеча лепёшку на тарху. Дзяражычы. ЛЯ'ПНУЦЬ зак. 1. Ляпнуць, стукнуць. Ах ты, мерзява, головой ляпні. Первамайск. 2. перан. Зрабіць нешта лёгкае. Хто ляпне І раз, дак трэба заплаціць. Дзяражычы. ЛЯСІ'НА ж. Бервяно. Выкапае нору, лесінамі абкладе i ставіць дежкі. Казярогі. ЛЯ'СКАЦЬ незак. 1. Ляскаць, прыбіваць нітку (пры тканні). Як полотно не па берду, дак хоць дваццаць раз ляскай, а ено буде рэдкае. Дзяражычы. 2. перан. Крычаць. Чого ж ты так ляскаеш, што я не чую, ніяк ты не угомонісся! Крупейкі. ЛЯСКО'ВАЧКА 1 ж. Маленькі гаршчок. Прыставіла сёдні баршчу адну лесковачку: ніхто его цепер i есці не хоча. Пярэдзелка
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

лезкбвачках, лескбвачку, лязкоука, лякацца, лякаць, лясковачка, лясіна, мяса, убеш
23 👁