чэсанага лёну. Закручваюць лён, як на галаве валасы, вот ета называецца кукла. Ручаёўка. КУЛАТА ж. Саладуха. Кулага — кісель з грэцкай мукі. Дзяражычы. Жытная мука нада ł грэцкая: з тае сладасць, з тае кіслата. Запарыць жытную, a потым грэцкую, палучаецца кісла-сладкая кулага. Пярэдзелка. Кулага з трох мук: жытная, ячная, грэцкая. Ручаёўка. КУЛА'К м. 1. Кулак. Часта трос кулаком пад носам, як п'яны прыде, а усё ж такі не біўся. Пярэдзелка. 2. перан. Маленькі гаршчок. Сабе вот екі маленькі кулак зварыць, дроў трохі падкіне, дак І хата не награваецца. Карпаўка. КУЛА'НДАРКА ж. Лялька. Хаця б мама куландарцы н°гу прышыла. Б'е куландарку Галька. Бывалькі. КУЛЁК1 м. Саматкаиая світка. Кулёк — суконная, саматканая світка мужчынская. Дзяражычы. Кулькі калісь ткалі самі i насілі. Первамайск. КУЛЁК2 м. Звязка лёну. Две павесмы — кулёк, дваццаць жменек. Первамайск. Вязачка лёну — павесма; у нас хто кажа кулёк, хто — две павесмы. Пярэдзелка. КУЛЩА'ХА ж. Булка хлеба. У нас лежыць на увесь стол кулідаха. Бывалькі. Кулідаху ем неделю. Первамайск. КУЛІ'ДКА ж. Булка хлеба. Кулідкі не за шчо купіць. Дзяражычы. Я маленькімі кулідкамі не пекла. Казярогі. Kyni адну кулідку хлеба. Карпаўка. КУЛЬ м. 1. Вялікі сноп. Кулі трэба скласці у копу, а то пойде дошч i намочыць. Ручаёўка. 2. Сноп адборнай саломы для накрыцця хаты. Я сейчас за грошы купіла кулей i накрыла хату. Дзяражычы. Сноп еты, што крыюць, кулём называецца. Ручаёўка. КУ'ЛЬКА ж. Верхняя жаночая вопратка доўгага памеру. Калісь кулькі нашы бабы насілі. Бывалькі. Кулька даўжэй ватніцы, на хлоп'і. Дзяражычы. КУЛЬМЕ'НЬ м. Куль у рыбалоўнай прыладзе. Кульмёнь — аканечная частка невада ці брэдня. Пярэдзелка. КУ'ЛЬТА ж. Кукса. Як не завежу культы, дак не дайду нікуды. Дзяражычы. КУЛЯ'МІ прысл. Кумільгам. Прышла: падай жа, мая Алесечка, да я пайду хуценечка. Дак як я i бачу —■ кулямі i пакаціла, пакаціла. Ручаёўка. КУМЕ'Ц м. Кум. Кумёц, уціралі му свойгб сем'яніна: умер на той неделі наш бацька. Ручаёўка
Дадатковыя словы
куландарка, кулщаха, кульмень, культа, кумец, кўкла, кўлькі, пяны, семяніна, хлопі
3 👁