КРЬІШАНІ' мн. Суп з бульбы. Крышэні толькі i вараць. Бывалькі. Наварыла крьшіанёў з рыбаю да напекла драчод ca сметанаю. Дзяражычы. Вечарам асобенна крышэні смашныя, як на вуліцы варыш. Первамайск. Парасятам свекруха варыла усю зімачку крышэні. Ручаёўка. КРЭ'МЗАЦЬ незак. Рэзаць. Крэмзайце ножыкам yce. Пярэдзелка. КРЭ'ПКА прысл. Моцна. Ты не валнуйся аб етам крэпка. Бывалькі. Пенсая нам не крэпка інцерэсна. Дзяражычы. Я утамілася крэпка. Казярогі. Галава мая крэпка баліць. Карпаўка. У мене i тое радіва крэпка так гаварыла. Дзяражычы. КРЭ'ПКІ прым. 1. Дужы, здаровы, моцны. Даўніе люdi крэпкіе. То ж ена крэпкая була: ат язвы атлечылі. Pyчаёўка. Чуць крэпкая еечка, кажуць мацак. Дзяражычы. Дошч ішоў у лесі такі крэпкі. Ручаёўка. Перацеглі труднасці крэпкіе, перацеглі. Вулкан. 2. Цвёрды. Крэпкі снег—ідеш, не правальваецца. Пярэдзелка. Адін крэпкі качан расце, тугі, a другі м'яккі, той шуляк. Ручаёўка. КРЭ'ПША прысл. Мадней. Крэпша жывуць у Рудні Марымонавай. Первамайск. КРЭ'СЛА н. Устаўка ў штанах. Ну екіе ж штаны без крэсла. Ручаёўка. У штанах крэсла е, а то шаг ступіш i парвецца. Чаплін. КРЭ'УНЫ прым. Кроўны, родны. Кроў ва сне — крэўнага когосьці пабачыш. Дзяражычы. КУ'БЕЛ м. Бочка з векам для сховы адзежы ці сала. Кубел — дежка з вушкамі i засаўка, накрываецца кружок такі— века. Ручаёўка. У кубел сала складаем. Пярэдзелка. Кублы булі круглые із верхам. Бывалькі. На Юр'я старая устала, вунесла з кубла постолікі. Дзяражычы. Кубел мёду Дятлы накачалі. Ручаёўка. Памянш. кублік. Вялікі — кубел, малы — кублік. Пярэдзелка. Кублік сала наклалі, а засталося паўкубліка. Ручаёўка. КУ'БЛЩЦА незак. Марудна рабіць. Мая нявестка як метла була, а твая кубліцца. Дзяражычы. КУБЛО' н. 1. Гняздо. Забраў верабеек з кубла. Бывалькі. Учора деці хаділі у лес, дак казалі, бачылі варонінае кублд. Ручаёўка. Не знайшла зразу кубла, а куры нанасШ столькі еечак да ужэ i папорціліся. Чаплін. 2. перан. Шапка. Васілёва шапка — то ж кублб! Ручаёўка
Дадатковыя словы
когбсьці, крэмзаць, крэуны, кублщца, кўбел, кўбла, кўблы, кўблік, кўбліцца, мяккі, постблікі, юря
2 👁