Старонка 143
◀ / 433 ▶
Дзяражычы. 2. Скласці. У мене буў чалавек з-за ракі, добрую печачку ізбіў мне. Бывалькі. ІЗБЛІЗА прысл. Зблізку, блізка. Ізбліза відна добра у ачкох. Дзяражычы. ІЗВАРЫЦЬ зак. Зварыць. Ізвару кусочкамі шчучку. Бывалькі. ІЗВЕКУ прысл. Спрадвеку, адвеку. У мене ж шчасце: і свекруха добрая, і невестка, і хазяін — міне шчасце ізвеку. Дзяражычы. Я ізвеку роботаю. Рудня Марымонава. ІЗВЕСЦІ зак. Збіць з правільнага жыццёвага шляху. Ізвёў з пуцця, а сам вуехаў да ажаніўся. Ручаёўка. ІЗВЯСЦІЦЬ зак. Паведаміць. Ка мне Проня прышла і ізвесціла: у сітку еечкі. Ручаёўка. ІЗГАНЯЦЬ незак. Зганяць. Нападаюць вороны на кіехі, пойдам ізганяці. Ручаёўка. ІЗГОРКНУЦЦА зак. Прагоркнуць. Мука да сіх пор буде лежаць, дак ена ізгоркнецца. Дзяражычы. ІЗДАВАЦЬ незак. Здаваць. Іздаём молоко, а калі сабе трэба пастанавіць гладышачкі две. Казярогі. ІЗДАЦЬ зак. 1. Здаць. Мне ключ іздасць ат клуба. Крупейкі. 2. Закончыць. Пецька сеголета десяць класаў іздаў. Ручаёўка. ІЗДОР м. Здор. Іздор той беленечкі, чысценечачкі. Дзяражычы. ІЗДУМАЦЬ зак. Успомніць. Забулася, а тады іздумала: Парашчына скацерка. Чаплін. Яйца лежаць, матка іздумае — іде па яйца, жарыць яешню. Вулкан. От молодому добра, як іздумаеш. Пярэдзелка. ІЗДУМЛЯЦЬ незак. Успамінаць. Старые забабоны іздумляюць, дак не нада пісаць. Ручаёўка. ІЗДУРАВАЦЬ зак. Зрабіць глупства, дапусціць памылку. Ён іздураваў: кінуў роботаць на трактары. Казярогі. ІЗДЗЕЛАЦЬ зак. Зрабіць. Іструб іздёлалі. Бывалькі. Ізвару кусочкамі да іздёлаю начыначку. Дзяражычы. ІЗ'ЁМКА ж. Здымак (рэнтгенаўскі). Прыежджае ён і прывозіць із'ёмку: рана, як рыбеччае вочка. Чаплін. ІЗЖЫЦЬ зак. Пражыць. Век іжжыла мая матка, а ні з кім не пасварылася. Карпаўка. ІЗЛЕГЦІСЯ зак. Злюбіцца. Ена, галубка, як ізлёглася з ім, дак і сем'і ацуралася. Дзяражычы. ІЗЛІВАЦЬ незак. 1. Зліваць. Два дні ізліваю молоко у адін кушынок — столькі цепер дае корова. Бывалькі.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁
◀ / 433 ▶