ЗЯТНІ прым. Зяцеў. Тут була зятняя хата, ён выехаў у Сібір з калгаса. Первамайск.
ЗЯЦЬКО н. Зяцёк. Мой зяцько перайшоў у хату. Ручаёўка.
І
ІВЕРАНЬ м. Камяк зямлі. Наварочаў трактар івернямі землю. Пярэдзелка.
ІГІ часц. Ага, але.— Пойдам заўтра у ягады?— Ігі, пойдам. Міхалёўка.
ІГЛІЦА ж. 1. Ігліца, хваінкі. Добра гарыць ігліца. Казярогі. 2. Брусок, якім замацоўваюцца дошкі ў дзвярах. Доскі у дверах ігліца крэпіць. Чаплін.
ІГРАЦЬ незак. 1. Іграць. Колю купілі баян, вучыцца іграць. Пярэдзелка. Нашы музыканты усе іграюць добра. Чаплін. 2. перан. Дурэць, сваволіць. Сядь, не іграй, не лазь. Казярогі. Не іграйце, хлопцы, хваціць, адін аднаму рукі павыкручуеце. Ручаёўка. То ж парасёнак так іграе у сенцах. Чаплін. // Буяніць, бушаваць. Як калі іграе мой дед, дак думаю: нехай памрэ, а як не іграе, дак шкода. Ручаёўка. 3. Хадзіць узад і ўперад. Сцепан туды-сюды іграе: пройде к рацэ, а тады назад. Дзяражычы. // Ездзіць. Чым жа ей заняцца? Толькі і делае, што іграе з Рэчыцы да додому. Ручаёўка. 4. Быць рухавым, пільным, уважлівым. Два класы настаўніца вучыць, дак ты во так даўжна іграць па класу. Дзяражычы. 5. Зіхацець, блішчэць. Эх, а вочачкі у кошкі іграюць, як на камені. Дзяражычы.
ІГРАЦЬ незак. Знаходзіцца ў стане цечкі (пра жывёлу). Свіння іграе. Дзяражычы. Як которая свіння, дак і два годы не іграе. Чаплін. Учорі бык за маею короваю прышоў, ена усе лета іграла. Ручаёўка.
ІДЗЕСЬ прысл. Дзесьці. Сыны ідесь парасходілісь да й п'юць. Ручаёўка.
ІЗ прыназ. 1. З. Ніткі із воўны. Дзяражычы. Дед із бабаю сварацца. Ручаёўка. 2. Ад. Первы хазяін умер із ціху. Дзяражычы.
ІЗБІРАЦЬ незак. Збіраць. Ізбіраем сыр, вуганшчыну даем. Ручаёўка.
ІЗБІЦЬ зак. 1. Зрабіць, пабудаваць. Дед Есіп землянку ізбіў — так, як хатачка: і мост, і стол, і печачка.
85 👁