беллё не зоміш? Дзяражычы. Сегодні плацце будам заліць. Казярогі.
ЗАЛОМ м. Пераход стога з цыліндрычнай формы ў конусную. Ён такі работнік, што і да вечара стог не пойде у залом. Пярэдзелка.
ЗАЛЯГА ж. Занесеная снегам дарога. Машыны як пазалегаюць у ету залягу, дак чыркаюць, чыркаюць і рады не дадуць. Ручаёўка.
ЗАЛЯЦЕЦЬ зак. Заляцець. Сінічка залецёла прама у хату. Вулкан. 2. Забегчы. Галя пашла з Серожам у школу, а ты чого залецёла сюды? Дзяражычы.
ЗАМАНІ мн. Прымакі. Замані — што заманіла жонка. Хто ж замані?— Наш Іван замані. Ручаёўка.
ЗАМАНУЦЦА зак. Захацецца. А есць — хоць бы заманулася. Дзяражычы. Заманулася ему еечак вараных. Чаплін.
ЗАМАТАЦЬ зак. 1. Заматаць. Заматай вероўку луччай, а то упадеш. Вулкан. 2. перан. Прысвоіць, украсці. Заматала восем тысяч, дак нехай ужэ прызнаецца. Ручаёўка.
ЗАМАШКА ж. Звычка. Дурная замашка у его: робіць і робіць. Дзяражычы.
ЗАМАШКІ мн. Каноплі без семені. Два імі е: плоскані і замашкі. Ручаёўка.
ЗАМЁТ м. Агароджа з бярвення. Зам'ёт— плот з бервенняў. Карпаўка. Гумно у зам'ётах. Первамайск.
ЗАМІСЬ прысл. 1. Знарок. Ты з мужам устрэцісся, дак заміcь скажы ему: я ж расціла дачку, а цепер ты памагай. Бывалькі. Чужые прэседацелі булі, дак несе баба і кордоплі, і проса — замісь абойде і не бачыць. Бывалькі. 2. Быццам. Замісь бацька е, а той бацька не гледіць на ее. Дзяражычы. 3. Для віду. Хоць і выйде, дак не хоча рабіць: пойде замісь, абы не ругалі. Бывалькі.
ЗАМЛЕЦЬ зак. Самлець. Нехаця замлееш, калі на рэмень глянеш. Чаплін.
ЗАМОК м. 1. Замок. Нават замка не було раней, не було чым хату закрыць. Ручаёўка. 2. Зрошчванне бярвенняў. Зрошчваць паленні у замок нада умець ешчэ. Ручаёўка. Не кожны сумее зделаць замок, у нас Петро Маркаў добра стачае паленні. Чаплін.
ЗАМУРЧАЦЬ незак. Падаць голас. Я кабанчыку не давала піснуць: як толькі замурчыць, дак я его і пагадую, і паллю водой. Дзяражычы.
82 👁