ЗАКУСІЦЬ зак. Закусіць. Выпіць е, а закусіць нечым. Первамайск. 2. Пакарміць, дагледзець. Ена ж прытулюе племяннікаў, што б було каму даць закусіць у старасці. Дзяражычы.
ЗАКУТАНЫ дзеепрым. Зачынены, замураваны. Уроді я у цюрме закутаная. Дзяражычы.
ЗАКУТАЦЦА незак. Запірацца, зачыняцца. Трэба закутацца на нач: зладеі ходяць. Первамайск.
ЗАКУТАЦЬ зак. Зачыніць. Закутай хлеў, шоб не вышлі козы. Дзяражычы. Закутаю діця у хаці дай пайду у магазін. Казярогі. Немцы людей закуталі у хлеў да чуць не папалілі. Крупейкі. 2. перан. Прымусіць. Як прыеде Маша, дак закутаем на костагыз хадіць. Дзяражычы. Тавар закуталі пасці, дак не здолее. Ручаёўка. 3. Захутаць. Закутай добра діця, бо іде на мороз. Бывалькі.
ЗАКУТАЦЬ незак. Заганяць. Чо ён кабылу буде закутаць, нехай ходіць на городі. Дзяражычы. Я свінню не закутаў. Первамайск. 2. Загараджваць. Мне трэба буде закутаць зобор. Карпаўка. Сегодні закутаў свой двор. Первамайск.
ЗАКУТКА ж. Закрутка. Не адчыніў хаты: туга була закутка. Дзяражычы.
ЗАКУЦЬ ж. Закутак. Цепер у закуці куры седяць, а мае по волі ходяць. Ручаёўка.
ЗАЛАІЦЦА зак. Пакрыцца суцэльным слоем металу (пра напільнік або брусок). Залаіўся брусок, хоць вукідай. Пярэдзелка.
ЗАЛАТЫ: залатыя рукі. Пра ўмелыя рукі. А ена ж такая хібетная — залатые рукі. Дзяражычы. Залатое карыта. Што-небудзь нерэальнае, немагчымае. Знаіця, золотое карыта да рыбку, так і нашаму нашынцу. Дзяражычы. Залатое крылечка. Назва вазона. Залатое крылечка — цветочкі такіе, ены цвітуць кіціцаю, розавым цветам. Ручаёўка.
ЗАЛЕЖ ж. Аблога. Пад лесам у той бок у нас залёжы. Залеж — калі некалькі годоў не пахана. Ручаёўка.
ЗАЛЁТЫ: у залёты бегаць. Заляцацца. У залёты бегае Турык. Ручаёўка.
ЗАЛІВА ж. Лівень. Заліва — забойны такі дошч, шо можа усе пазаліваць. Дзяражычы. У нас леташні год прайшла два разы заліва, дак кордоплі цегалі з землі. Первамайск.
ЗАЛІЦЬ незак. Жлукціць. Чого ты да етага часу
75 👁