Дыялектны слоўнік (1970). Частка 3. Ф. М. Янкоўскі

 ◀  / 173  ▶ 
Толькі пасёлі, аж заходзяць два правёршчыкі. Зуб. Равізія будзе. 3 Глуска правёршчык прыёхаў. Сл. ПРАДА'ННЕ p. -я, множн. няма. Toe caмае, што i продаж (ужываюцца абодва словы, часцей — продаж). 3 Глуську прышла да абёду. Добра схадзіла. На праданьне нічого ні брала. Кл. A ў вас грыбочкаў на праданьне сабраласо трохі? Дак. ПРАДРАПАКАВА'ЦЬ -ў-ю, -ў-еш, з він. i без яго, законч., ад драпакаваць (гл.). Прадрапакуям удбуж i ўпопярак да выбарануям, то й ні будзе пырніку. Вайц. ПРАКО'БАЦЦА -а-ешся, -a-eąąa, законч. Прамарудзіць, працуючы павольна, без вынікаў. Ці толк? Пракобаласа да паўдня, а што зрабіла? Кл. ПРАЛІПЕ'ЦЬ (праліпёць) -пл-ю, -п-іш, неперахзаконч., ад ліпёць (гл. ліпёць у вып. 1959 г.). І.Пратрымацца, паслужыць непрацяглы час. Зіму масток мо' й праліпіць, a навесьнё — пастка дый годзі. Кл. 2. Пражыць (пра хворага, старога) непрацяглы час. Бельма, Хвёдарко, апарацая була цяжка. Nio' й праліпёў бу гадок ці больш. А так?.. Кл. ПРАЛЫ'СІЦЬ -ш-у, -с-іш, з він. i без яго, законч. 1. Паспешліва падмесці толькі сярэдзіну хаты, пакоя. Ці ж сораму німа? Загадала хату вумясьці, дак пралысіла на серэдзіне й думае: так трэба. Кл. 2. 3 большага ачысціць ад чаго-небудзь мясціну. Хіба так i класьці агонь? Трэба сьнёг пралысіць трохі. 3. Зрабіць сякераю на дрэве, бервяне «лысінкі» — зачэсы. Перш як раскідаць (хлеў), трэба пральь сіць кожну дзяраўяку й напісаць на ўсякай 7 7. Дыялектны слоўнік, III
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

агбнь, бўдзе, вўмясьці, глўска, глўську, дўмае, кбжну, мастбк, пакўям, праданне, прадрапакаваць, пракббаласа, пракобацца, праліпець, трбхі, удбўж, ўпбпярак
5 👁
 ◀  / 173  ▶