Старонка 94
◀ / 173 ▶
фразеалагізме пара перапаравала — мінуў час, даўно настаў час. ПЕРАПАСЦІСЯ -д-уся, -дз-ешся, законч. Выгаладацца так (пра жывёлін), што «бакі ўпадаюць», «бакі сышліся». Ганеце ўжэ на пажу (на пашу). А то пярапаласа карова, яж бакі сышліса. Кл. ПЕРАСТАВІЦЬ -ўл-ю, -в-іш, перах., законч. Пераставіць. Пярастаўма сюды канапу. Вольн. ПЕРАСТАВІЦЬ -ўл-ю, -в-іш, перах., законч. Зрабіць памяркоўным, змяніць характар, перавыхаваць, навесці на добры шлях, на добры лад. Мучыўся, мучыўся, ўсе (усё) думаў, а мо' палепшае, мо' пяраставіць (жонку). Адале й разышліся. Дзе ты бачыла? Чорт чортам. Хіба пяраставіш? Пас. Я. К. Што ты ўсе (усё) так гаворыш? І слухаць нехорашэ: «лупцаваць, налупцаваць...» Лупцоўкаю ні пяраставіш. Кл. Ці ты яго пераставіш? І малы ён быў такі чорт. Сл. ПЕРАСТАНАВІЦЬ -ўл-ю, -ов-іш, перах., законч. Пераканаць каго-небудзь. Наважыласа, узяла ў голаў, і хот ты што ёй! Яе хіба пярастановіш? Як надумаласа, так зрабіла. Кл. Кажаце, ні пярастановіш. Каб добры бацько да ўзяў у работу. Пас. Я. К. ПЕРАШАШОЛІЦЬ -ю, -іш, перах., законч., ад шашоліць (гл.). Што кажаш! Я, далібог, насушыла мех канпоту — йгрушы, яблыкі. Дак думаяш — пярашашолі (дзеці). Пас. Я. К. ПЕРАШУФЛЕЎВАЦЬ -а-ю, -а-еш, перах., незаконч. Гл. перашуфляваць. Два раз пярашуплеўвалі. В. Перашуплеўваць цяжко, ў роце горко стало. Сл.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 173 ▶