Старонка 93
◀ / 173 ▶
ПЕКУР р. -а, мужч. Птушка Capella gallinago L. Песню пекура перадаюць так: Пёку, пёку, салоху сьпёку, бе-ге-ге (або: бі-гі-гі)! Кл. Параўн.: у руск. мове бекас; бакас. Заг. Карэл. р-на. Баранчык божы ў паднябессі Бляе маркотна над балотам, як бы шукае ён каго там, і гэта смутнае бляянне ў цішы балот у час змяркання на сэрцы жалем аддаецца. Я. Колас; беларускае прозвішча Пёкур. ПЕРАБАВІЦЬ -ўл-ю, -в-іш, перах., законч. Перавезці (праз балота, праз раку). А трэба ж пярабавіць тое сёно. Ні скідаць жэ яго за ракою ў стог. Кл. ПЕРАДНАВАЦЬ -ў-ю, -ў-еш, неперах., законч., ад днаваць (гл.). Мы ў блакаду раз пяраднавалі пац самым носам у нёмцаў. Як застраляюць над намі! Ото страшна было! Але затое ні шукалі. Добра пяраднавалі. Пас. Я. К. Мы й надумалі: пераднаваць, а ўночы гайда ацьсюль. Сл. ПЕРАЗ прыназ. Праз, цераз (ужываюцца і праз, цераз). Мігнуў нёхто л[е] вакна, а тагды пярас плот. Кл. Перэз плот уцекала. Ой, едзь, Яську перэз тры селе. M. Federowski. Lud białoruski... Warszawa, 1936. ПЕРАЛАЗ р. -у, мужч. Мясціна ў высокім плоце, дзе можна пералазіць. Кл. Сусёд блізко, й да яго пяралаз нізко. Глуск. ПЕРАЛЕЖАНЫ дзеепрым. ад пераляжаць. Прымуць усякі, лётась пяралёжанаго лёну завёзьлі машын п'яць. Кл. Крыха таго лёну й той п[е]ралёжаны. Н. ж. ПЕРАПАРАВАЦЬ -ў-е, (буд. ч.), -а-л-а (прош. ч.), неперах., законч. Ужываецца ў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 173 ▶