Старонка 79
◀ / 173 ▶
ПАБАНІЦЦА -юся, -ішся, законч. Памыцца ў лазні. Сходзім пабаніўшыся ў кіно? Ты пабанься, тагды пра кіно. Трэба й мнê схадзіць пабаніцца. Глуск. ПАБАТАВАЦЬ -у-ю, -у-еш, неперах., законч. Пасварыцца на каго-небудзь, але няголасна, ціха, нязлосна, павучальна. Ці ж работа? Увуклі па вечарынках бадзяцца. Дак я батаваць стала. А ён, бôльшы, й кажэ: «Стары стану — дак на вечарынкі забуду». Кл. Я й кажу: німа хаткі, дзе німа звадкі. То малое не так зробіць, то старое спамуліцца. Дак хіба за ўсё й сварку на ўвесь сьвêт? Пабатаваць пабатуй, але вачэй вуймаць не трэба. Баян. Пабатавала, а сама думаю: нашто? Кл. ПАБЛЁЎТАЦЬ -а-ю, -а-еш, неперах., законч., ад блёўтаць (гл.). Паблёўталі (рыбы) й пярасталі. Атышлі нêйдзе. Кл. ПАБУЯЦЬ -я-е, -я-юць, неперах., законч., ад буяць (гл. буяць у вып. 1960 г.). 1. Вырасці на націну. У нас пабуялі картоплі. Націна зьлягла, а картоплі — тôлькі завязь. Уюнішчы. 2. Страціць здольнасць хутка рухацца, рэагаваць, адчуваць боль галавы. А мы за лêто мо' па п'яць разôў схадзілі, нанасілі па пуду буякôў, а й раз ні пабуялі. Кл. Цяцярукі пабуяюць і сядзяць, як дурныя. Вайц. ПАВАЖЫЦЦА -уся, -ышся, законч. Вызначыць сваю вагу. Спорылі, хто цежэйшы, дай пашлі паважыцца мо' дзе хіба ў кладôўку. Кл. ПАВАЖЫЦЦА -уся, -ышся, законч. Паспрабаваць, адважыцца. На жалабу, думаяце,
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 173 ▶