Старонка 78
◀ / 173 ▶
а Валодзя па-цыганску нокнуў, дак і па дузё (дуга зламалася). Пас. Я. К. НОРА р. норы, жан. Нара. Кротава нора. Кл. Нору закапалі. Кл. Загналі (лісу) ў нору. Пас. Я. К. Крот на градзё нору зрабіў. Глуск. НЫРКА р. -і, жан. Нырэц (птушка). Ці стралец такі, ці стрэльба такая, а мо' нырка сама — п'яць разоў стрэліў і ні забіў. Кл. Падбіў нырачку за дзень — і ўся спажыва. Байл. Увосень на нашай яме нырку часто бачым. Пакуляяцца й зьлеціць некуды. Кл. НЯГЕГЛІК (нігеглік, нягеглік) р. -а, мужч., ад нягеглы (нямоглы, кволы, няўдалы). Хіба табё, такі нягеглы, зь йім борацца? Кл. А хто за такога н[е]гегліка пойдзе? Барб. НЯГЕГЛІЦА (нягегліца, нігегліца) р. -ы, жан. Гл. нягеглік. Што з вашаю нягегліцаю там зробіш? Кл. НЯЗГРАБНІК р. -а, мужч. Нязграбны (пра мужчыну). Хай сабё нязграбнік сам, а што зробіць — усе (усё) зграбнае. Глуск. НЯЗГРАБНІЦА (ні(я)зграбніца) р. -ы, жан. Нязграбная. Гл. нязграбнік. А дзё каб усім пані? Сам які, а на каго: «нязграбніца»... Кл. НЯЎРЫМСТА (ні(я)ўрымста) р. -ы, мужч. і жан. Той, хто не можа ўбыць, пасядзець на адным месцы, паспешлівы. Такі ніўрымста дзяцей вучыць не будзе. Яму каб за якого брыгадзіра. Бяроз. Параўн.: у руск. мове непоседа. НЯЎРЫМСЦІК (ні(я)ўрымсьцік) р. -а, мужч. Няўрымслівы, няўрымста (гл.). А ты ні будзь такі ніўрымсьцік. Кл.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 173 ▶