Дыялектны слоўнік (1970). Частка 3. Ф. М. Янкоўскі

 ◀  / 173  ▶ 
СЛОВА ДА ТРЭЦЯГА ВЫПУСКУ Пасля выдання першых двух выпускаў (1959 i 1960 гг.) майго «Дыялектнага слоўніка» ў беларускай лексікаграфіі адбылася доўгачаканая падзея — выйшаў з друку «Беларуска-рускі слоўнік» (М., 1962) пад рэдакцыяй акадэміка АН БССР народнага пісьменніка Беларусі Кандрата Крапівы. Гэты перакладны слоўнік — дарэчы, ён самы буйны з усіх надрукаваных беларускіх — стаў у нас i нарматыўным слоўнікам. «Беларуска-рускі слоўнік», натуральна, аблегчыў адбор слоў на гэты выпуск «Дыялектнага слоўніка». Чатыры дзесяткі слоў, змешчаных у трэцім выпуску, сабраў на роднай Глушчыне i паведаміў мне выкладчык Гомельскага дзяржаўнага універсітэта кандыдат філалагічных навук Мікола Янкоўскі, ён акрэсліў значэнні часткі гэтых слоў, a таксама падаў ілюстрацыйныя цытаты-прыклады. За ўсё гэта выказваю яму сваю шчырую падзяку i ўдзячнасць. Ф. Янкоўскі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
7 👁
 ◀  / 173  ▶