каго, да якой справы. Здэцца, на нікого нічого ні скажэ, усё (усё) нібыто харашэнячко, а нілюдзка. Усё (усё) каб вупрабуваць, хітра, віж (гл. віж у вып. 1959 г.). Кл.
ВЫПРУЦІЦЦА (вы(ў)пруціцца) -ішся, -іцца, законч. Здохнуць, апруцянець, спруцянець. Покуль прывёзьлі таго віцінара, ўсё п'яцяро (цялят) й вупруціліса. Кл. Параўн.: Карова назаўтрэ й выпруцилаcа. А. К. Сержпутовский. Сказки и рассказы белорусов-полешуков. СПб, 1911. Міхаль, давай дзікалону, пані выпрудзілася. К. Крапіва.
ВЫСМЫКВАЦЬ (вы(у)смы(ў)кваць) -а-ю, -а-еш, перах., незаконч. Выбіраючы, выцягваць асобныя каліўцы, ніткі. Па ўсім полі хадзілі, вусмуквалі даўжэйшы (лён). Кл. Навысмыквай мнё фарбаваных (нітак). Пас. Я. К.
ВЫСПРАБАВАЦЬ (вы(ў)спрабаваць) -у-ю, -у-еш, перах., законч. Выпрабаваць, праверыць на трываласць, моц што-небудзь; параўн.: у руск. мове испытать. Наце вуспрабуйце маю аборку. Танклява, а ня вельмі парвёцца. Кл.
ВЫТЛУК (вы(ў)тлук) р. -а, мужч. Нахабнік, нягоднік. З вамі, такімі вытлукамі, ні схаўрусуеш. Глуск.
ВЫХЛІСТАЦЬ (вы(ў)хлістаць) -а-ю, -а-еш, перах., законч. Высербаць, хутка з'есці якую-небудзь вадкую страву. Нальлю ўзвару, дам па акрайчыку хлёба, дак па місцэ як бач выхлістаюць. Глуск.
ВЫЦАЦКАВАНЫ (вы(ў)цацкаваны), дзеепрым. ад выцацкаваць. 1. Упрыгожаны, размаляваны, вышыты. А даўнёй, думаяце,
82 👁