Старонка 24
◀ / 173 ▶
ВЫКЛЮНУЦЦА (вы(ў)клюнуцца) -ецца, -уцца, законч. Вылупіцца (пра птушаня) са шкарлупіны яйка. Качаня ’шчэ ні ўспêе вуклюнуцца, а ўжэ плаўваць умêе й êсьці будзе. Кл. Пяць (куранят) выклюнулася, а п’яць ’шчэ не. Пас. Я. К. ВЫЛЮДНЕЦЬ (вы(ў)людняць) -е-еш, -е-е, неперах., законч. Вельмі прыкметна змяніцца знешне і ўнутрана на лепшае; пра таго, хто раней быў слабы, кволы, негаваркі ці няўмелы, незнаходлівы ў калектыве, у абыходжанні з людзьмі. Глянулі б на Хамішыну (дачку) — зусім ня тая дзêўка: хароша стала, й пагаворыць. Вулюдняла, што й ні пазнаць. Кл. Людзкіе на людзях люднêюць, а наш ні вулядняў, а папаўса. Хал. У горадзе зьмêніцца хоць хто. Хто ні паêхаў у горад, глянеш — пачысьцêў, пахарашэў, вылюдняў. Кл. Гл. люднець, палюднець, вылюдніваць, вылюдскавацца. ВЫЛЮДНІВАЦЬ (вы(у)людніваць) -ва-еш, -ва-е, неперах., незаконч. Гл. вылюднець. ВЫЛЮДСКАВАЦЦА (вы(ў)людзкавацца) -у-ешся, -у-ецца, законч. 1. Тое, што і вылюднець, люднець, палюднець, вылюдніваць. Вельмі ж у бêднасці расьлі (гадаваліся дзеці). А пасьля вылюдзкаваліся, ўсê такіе спрытнякі (гл. спрытняк), такіе рабоцькі. Пас. Я. К. 2. Выйсці ў людзі, стаць чалавекам. ’Шчэ й вы наракаць на калгас? Вы ж у калгасе вулюдзкаваліса. Ці ня вêдаям, забулі, што ў вас було да калгасу? Кл. ВЫПРАБАВАЦЬ (вы(ў)праба(у)ваць) -у-ю, -у-еш, з він. і без яго, законч. Выведаць з хітрасцю, як хто мяркуе, як хто ставіцца да
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 173 ▶