Дыялектны слоўнік (1970). Частка 3. Ф. М. Янкоўскі

 ◀  / 173  ▶ 
на сярэдзіне загону. Рбскідка, хаць што сей,— пустая. Вёдамо, добру землю зьвёрнуць на баю, а тут — што на таку. Кл. 3. Прысл. На зіму трэба загоны ўроскідку араць. Тагды сёяць у склад (гл.). Кл. Параўн.: роськіць (роскідзь). Кліны Бялын. р-на. РСУСЛЫ прым. Той, які прарос, прарастае (пра збожжавыя зярняты). Чаму мне, старшынько, кладаўшчык рослаго ячменю даў? Ці ж такі (рослы) ёсьцімеш? Байл. 3 рослага жыта хлеба ні сьпячэш: расплывёцца ў пёчы. Калац. РСУСЛЯ (росьля) р. -i, жан., множн. няма. Рост (працэс); росля (як i літаратурнае расліна) — з ростьлша; параўн.: у чэшск. мове rostlina. Халадэча, дак німа ні на штб росьлі. Усё (усё) дзёбам седзіць, росьлі німа. Кл. Два поцьсьвінкі (гл. подсвінак) гадую. Нёшто росьлі на йіх німа. Вёдамо, асянчукі. Кл. Роз бу (рос бы), да бог росьлі ні даў. Кл. Жжаўцёлі гуркі (націна, лісце), й росьлі німа на йіх. Кл. Вёльмі позные (кураняты). Вывяліся — жніво канчалі. Ноч дбуга, пахаладала. Сядзяць дзёбам (гл. дзёбам сядзёць), росьлі на йіх ані німа. Ці й будзе зь йіх што? Кл. РЬРЗІНА p. -ы, ж а н ад рыза (гл. рыза ў вып. 1959 г.). Старая, падраная вопратка. Дайце мама, рызіну екую, на ногі накінуць; покуль даёдам, ногі збидуцца. Вацётым старым палітом укручу — ні зьмёрзнуць. H. ж. РЬГПАЛКА p. -i, жан., насмешл. 1. Дрэнны гармонік. Купілі нёйкую рыпалку, дак толькі дураць цэлы дзень. Каб гармонік да гармонік, а то рыпаюць. Барб. 2. Няўмелы гарманіст. Рыпалка, а не музыка. Барб
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

гадўю, гармбнік, дбўга, дўраць, екўю, збйдуцца, нбгі, палітбм, пбкуль, рбскідзь, рбслага, рбсьля, укручў, чамў, ўрбскідку
6 👁
 ◀  / 173  ▶