Старонка 103
◀ / 173 ▶
будзе. Бачыш, ідзе й саўтаяцца (гл. саўтацца). Мусіць, прырэзаць трэба. Кл. Лісавета карову сваю прырэзала. Кл. ПРЫРЭЗАЦЬ (прырэзаць) -ж-у, -ж-аш, перах., законч. Дадаць (зямлі, сенажаці). Нам панскае (зямлі) прырэзалі. Калі ето? У дваццаць трэйцям? Кл. Прышла, старшыня, каб мне сядзібу прырэзалі. В. ПРЫСЕБРЫЦЦА -ышся, -ыцца, законч. Паддобрыцца і нешта атрымаць, узяць. Сыны мо' й совясные, а бацько — ні дай бог! Дзе выпіваць сядуць — і ён тут, падгаворыцца й прысебрыцца чарку кульнуць. Глуск. Ото, брат, стараясса! Прысебрыўса да гладышкі, то ўсю гладышку малака як за сябе закінуў. Кл. Параўн.: сябрына, сябра, сябар. ПРЫСТАВАКА р. -і, мужч. і жан. Той, хто хутка страчвае сілу на працы, пры пераходзе. Хіба на таком гультайі (пра каня) заедзеш? А той слабенькі, дак прыстане ў дарозе. Вазьмі прыставаку, дак у дарозе намучысса. Хал. На язык, то й ён быстры, а рабіць — то прыставака. Байл. ПРЫСТАВАКА р. -і, мужч. і жан. Той, хто дакучае чым-небудзь, чапляецца, прыстае да каго-небудзь. Мы йіх бачылі!.. Такія прыставакі, кароста каростаю... Кл. Параўн.: у руск. мове приставало. ПРЫСТАВІЦЬ -ўл-ю, -в-іш, перах., законч. 1. Прыставіць што-небудзь да чаго-небудзь. Я прыстаўлю драбіну. Кл. 2. Паставіць гатавацца ў печ страву. Ты ж, сынок, пабудзь у хаце: абед прыставіла. Ападзе жар, то ці сусім зачыніш, ці прычыніш юшку. Кл. На
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 173 ▶