Старонка 102
◀ / 173 ▶
ды, прылабуніўса, што на ягó ніхтó нічога й ніякага. Глуск. ПРЫЛАБУНЬВАЦЦА -а-юся, -а-ешся, незаконч. Гл. прылабуніцца. Ён такі!.. Прылабуньвацца ўмêе. Вайц. ПРЫРАБІЦЬ -бл-ю, -б-іш, з він. і без яго, законч. 1. Прырабіць. Хай бы ты ручкі прырабіў, сусім атваліліся. Сл. 2. Прыбудаваць. Хата новянька, але ж цêсна, надумаў прырабіць трысьцêнак. Хай робіць. В. Сêнцы й цераз гôд прыраблю. Сым. 3. Зарабіць дадаткова. Аклад ні вельмі што (невысокі), але прыраблю йшчэ сотню, то жывôм ніштó (някепска). Сл. 4. Прычараваць, начараваць. Кажэ, што сыну прыробляно (хворы: нехта начараваў). Хто вацêтаму вêрыцьме? Сьмêх тôлькі. Отбок (гл. бок у вып. 1959 г.) людзі даўнêй вêрылі: як хворы — дак нêхто прырабіў; прападзе таварына — дак прырабіў нêхто. Выдумалі прырабляньне. Кл. ПРЫРАБЛЯННЕ р. -я, мужч., ад прырабіць. Гл. прырабіць (4). ПРЫРАЗАЦЬ -а-ю, -а-еш, перах., незаконч. Гл. прырэзаць. Прырэзалі (карову) й шкадуям. Мо' й жыла б. Ні трэба было прыразаць. Кл. ПРЫРАЗАЦЬ -а-ю, -а-еш, перах., незаконч. Гл. прырэзаць. Закôн е такі, што сядзібы прыразаць ні можна. Кл. Як воля прышла, дак панскае землі ўсім, у каго мало, прыразалі. Сл. ПРЫРЭЗАЦЬ (прырэзаць) -ж-у, -ж-аш, перах., законч. Зарэзаць (хворую ці параненую жывёліну). З нашае каровы нічога ні
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 173 ▶