злавіць: два самкі злавілі;
улавіць: Сынклецін (сын) улавіў акуня мо на цэлае кіло;
вывудзіць: За раніцу нічога ні вывудзіў, а ўдзень даёнку плотак;
выкінуць: вукінуў плотачку; наўкідваў (платан, акунёў) гладышку;
выцягнуць: На яме Радкевічаў (сын) выцяг язя;
выдубіць: Такі акунь, што чуць выдубіў;
высцебнуць: вусьцябнуў печкурыка;
выхапіць: На такую тоняньку (вудачку) да такога (вялікага акуня) выхапіў.
Багата сінонімаў i сінанімічных выразаў да слова гаварыць. Прывяду іх без ілюстрацыі прыкладамі: гаварыць, барабаніць, баяць, бурчиць, бубніць, верзці, гаманіць, гарадзіць, гергетаць, гомзаць, джвёнькаць, дзюдзюкаць, казаць, лапатаць, ляскатаць, малоць, мармытаць, плёсці, плявузгаць, пляскаць, пляскаць, прастарэкаваць, раздабарваць, рэзаць, сёкчы, тарабаніць, тарахцёць, часаць, чаўпці, швёркаць, шчабятаць; абмываць языком (языкамі), бара-
Словы ў гэтай i іншых трупах сінонімаў загіісаны па арфаграфічных нормах напісання.
Прыводзячы гэту i іншыя трупы сінонімаў, я не прытрымліваюся погляду тых лінгвістаў, якія лічаць, напрыклад, што дзеясловы ісці i плесціся не з'яўляюцца ciнонімамі. Гл., напрыклад, В. H. Клюева ў працы «Краткий словарь синонимов русского языка» (Дзяржаўнае вучэбна-педагагічнае выдавецтва Міністэрства асветы РСФСР, Масква, 1956): «...идти и плестись не синонимы, потому что плестись—идти с трудом; или работать и корпеть не синонимы, потому что корпеть—работать с усилием, не получая радости от работы» (стар. 8).
45 👁