Дыялектны слоўнік (1960). Частка 2. Ф. М. Янкоўскі

 ◀  / 238  ▶ 
ства імя Якуба Коласа Акадэміі навук БССР i педагагічных інстытутаў рэспублікі старанна i настойліва працуюць студэнты Мінскага, Maгілёўскага i іншых педагагічных інстытутаў1. У сувязі з гэтым хочацца звярнуць увагу на некаторыя бакі збіральніцкай дзейнасці i працы. 1. Гэта, перш за ўсё,—увага блізказначным словам, так званым сінонімам, таму невычэрпнаму багацдю, без збірання, авалодання i выкарыетання якога не можа паспяхова развівацца наша літаратурная мова. Не паддаючыся спакусе разважадь пра сінаніміку, пра характар сінонімаў i іх класіфікацыю, маю намер паказадь багацде сінанімікі ў жывой народна-дыялектнай мове на канкрэтных прыкладах, выкарыстоўваючы свае ўласныя назіранні толькі з адной вёскі — Клетнае Глускага раёна. Да слова злаві'ць (вудачкаю рыбу) я занатаваў цэлае гняздо (карыстаючыся лексікаю вывучанага дыялекту—«цэлае кодло») блізказначных слоў, або сінонімаў. Вось яны: 1 Я знаёміўся з вынікамі працы некаторых студэнтаў Мінскага педагагічнага інстытута імя А. M. Горкага. Толькі за адзін 1959 г. студэнт V курса гістарычна-філалагічнага факультэта Станіслаў Зубрыцкі caбраў у Бягомлі i яго ваколіцах каля 1000 слоў i палавіну іх растлумачыў; студэнт IV курса Віктар Бекіш сабраў i растлумачыў каля 400 слоў. Цікавую картатэку маюдь студэнты Георг Варава, Мікалай Гуліцкі, Мікалай Кулеўскі. Багаты i каштоўны матэрыял сабраў у вёсках Парыцкага раёна выпускнік Мінскага педагагічнага інстытута імя А. M. Горкага Сяргей Прач
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

злавіць
34 👁
 ◀  / 238  ▶