Дыялектны слоўнік (1960). Частка 2. Ф. М. Янкоўскі

 ◀  / 238  ▶ 
ЗАТАРАБА'НІЦЬ1 (затарабиніць) -н-ю, -н-іш, непераходны, законч. тр. ад тарабаніць (гл. тарабаніць1). Загрукаць, застукаць. Затарабаніў па частак0л[е], дак разбудзіў уеіх. Пае. Янкі Купалы. ЗАТАРАБА'НІЦЬ2 (затарабаніць) -я-ю, -н-іш, непераходны, законч. тр. ад тарабаніць (гл. тарабаніць2). Абыякава, неахайна эацягнуць, завалакчы, завезді (што-небудзь). Затарабаньце (мёртвага каня) у Сьлі'ма (участак лесу) й закапайце. КХ ЗАТАУСЦЕ'ЦЬ (затаўсьцёць) -ё-еш, непераходны, законч. тр. Зацяжараць. Кл. Параўн.: тоўстая, цяжкая (гл. тоўстая2, цяжкая2 у выпуску 1959 г.). ЗА'ТКАЛА (заткало, заткала) -л-а, ніяк. Мех з саломаю ці скрутак ануч, якім затыкалі ў курных хатах дзірку, праз якую выходзіў дым. Значэнне слова мала хто разумев: курных хат i заткала ў вёсцы даўно няма. Слова захавалася ва ўстойлівым звароце—-стаіць, як заткала з выражаным адэначна-зніжальным значэннем. Стаяць, як заткала,— замінаць, стаяць перад вачыма, пад нагамі. Кл. Параўн.: заткла. Трэба ў пограб заткла зрабщь, а то мароз улёзе. Краснадворцы Старобінскага раёна. 3АТ033 (затон) -н-у i -н-а, мужч. Затока (пры рэчцы). У Сыцькавам затоне ліны скрозь (заўсёды) был!. Кл. Па затонах карасе, угоны. Пас. Янкі Купалы. Параўн.: азеравіна. Саламір'е Полацкага раёна
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

затарабйніць, затаусцець, саламіре, скрбзь, сьліма
10 👁
 ◀  / 238  ▶