Старонка 42
◀ / 238 ▶
Купалы. Параўн.: промешка (арф.). Вв. Угляны, Буцавічы, Казекава Мінскага раёна. ВОЖКА (вожка, вожка) -жк-і, жан. Лейчына (ужываецца і ляйчына). Конь упудзіўса—машына па дарозе йшла—да ў лес, а тут шчэ вожка пярарваласа. Кл. Параўн.: лейчына. Саламір'е Полацкага раёна. ВОСЕЦЬ (вос[е]ць, восяць) -ц-і, жан. Будынак, у якім сушаць лён, каноплі. Кл., пас. Янкі Купалы, Байл. Гл. ёўня. ВОЧАП (вочап) -п-у, мужч. Шост у прыстасаванні (пры студні) даставаць ваду. Кл., Сл. Тое самае ключ (гл. ключ). ВУБЕГЧЫСЯ гл. выбегчыся. ВУБЯГАЦЦА Гл. выбягацца. ВУГРЭБАЦЬ. Гл. выгрэбаць. ВУЖЛУКЦІЦЬ (вужлукціць, выжлукціць) -кч-у, -кч-аш, пераходны, законч. тр. Гл. выжлукціць. Кл., Хал. ВУЗВЕРЫЦЦА Гл. вызверыцца. ВУЗГАЛАЎКА (вузгалаўка) -ўк-і, жан. Частка воза—драўляны брусок над пярэдняю воссю. Кл., пас. Янкі Купалы. Параўн.: вузгалоўе. Сіняўская Слабада Карэліцкага раёна. ВУКРАСАЦЬ Гл. выкрасаць. ВУЛЕЧКА (вулячка) -к-і, жан. Памяншальна-ласкальнае ад пазыўнога вуль-вуль-вуль (гл. вуль-вуль-вуль!) Качанятка, часам (у значэнні) куранятка. У спалучэнні з займен
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 238 ▶