Старонка 24
◀ / 238 ▶
АЗАДАК (азадак) -дк-у, мужч. Задняя частка, задняя палавіна жывёліны. Парасяці сьпіну п[е]рабілі, дак ідзе на дзьвох ножках (на пярэдніх) і азадак цягне. Кл. АЗВАЦЦА (азвацца) азавуся, азавешся, законч. тр. Падаць голас, слова сказаць. Хіба жытка? Азвацца ні дадуць. Усею с[е]м'ёю ў адно, што я вінаваты. Кл. Зьехаў, мо два гады й не азваўся. Барб. АЗЫВАЦЦА (азывацца) -а-юся, -а-ешся, незаконч. тр. Падаваць голас, слова казаць. Гл. азвацца. Пав[е]л ні азываўса мо дваццаць гады. Кл. АКАЗАЦЦА (аказацца) -ж-уся, -ж-ашся, законч. тр. Тое, што азвацца (гл. азвацца). Каторы гадок (ладнага, многа) прайшоў (пасля вайны). Што б жывы буў, то аказаўса б — ці пісьмо прыслаў бу, ці дзель (гл. дзель у выпуску 1959 г.) хто ўбачыў бу. Кл. АКАПАНІЧВАЦЬ Гл. акапанічваць у выпуску 1959 г. Параўн.: асыпаць (матыкаю). Голдава Жалудоцкага раёна. АКАРЫЦЬ (акарыць і апкарыць) -р-у, -ор-ыш, пераходны, законч. тр. Зняць з дрэва кару. Спусьцілі (гл. спусціць), акарылі й вутралявалі. Сл. Перш-на-перш акарыць, пат кароюю вельмі гніе. Хал. Параўн.: абкарыць (апкарыць). Саламір'е Полацкага раёна. АКОРВАЦЬ (акорваць) -ва-ю, -ва-еш, пераходны, незаконч. тр. Здымаць кару з дрэва. Кл.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 238 ▶