Старонка 232
◀ / 238 ▶
ШАНУЮЧЫ ВАС (цябе, каго-небудзь). Гл. шануючы вас у выпуску 1959 г. Параўн.: у рускай мове пабочныя словазлучэнні—извините за грубость, простите за грубость, извините за выражение, простите за выражение. ШТО ВІНЕН, АДДАЦЬ ПАВІНЕН (арф.). Параўн.: Як вінен, аддаць павінен. Краснадворцы Старобінскага раёна. Параўн.: Раз вінен, то аддаць павінен. Ракаў Валожынскага раёна. ШТО ГАК, ТО І ЗНАК. Што гак, то й знак. Пра няўмелага на працы. Глуск. ШТО ДУША ПРЫМАЕ. Усяго ў таго пана было. Еў ён, піў, ужываў, што толькі душа прымая. Сым. ШТО ЁСЦЬ МОЦЫ (што есь моцы). Сым. Параўн.: што ёсць сілы. ШТО ЁСЦЬ СІЛЫ. Бёглі што есь сілы. Кл. Гл. што ёсць моцы. ШТО Ў БОГА ДЗЕНЬ. Штодзень, штодзённа (ужываецца і штодзень). Што ў бога дзень ідзе й ідзе (на працу), робіць і робіць. То й дзеткі так. Кл. ШТУКА ВЯЛІКАЯ 1. Літаральна: што-небудзь вялікае, важнае, каштоўнае. 2. Бясспрэчна, канешне, несумненна. Штука веліка, што ў малатарню (малаціць) легчэй. Сл. Штука в[е]ліка, што наловіць (рыбы сеццю). Хал. ШУКАЦЬ РАТУНКУ (арф.). Глуск. ЯЗЫК АБ ЗУБЫ БІЦЬ. Сэнс: нічога не рабіць, толькі займацца размовамі, пераліваць з пустога ў парожняе, малоць языком. Сустрэў у своеасаблівых пытаннях-адказах:—Што рабіла?—Язык аб зубы біла.— Што рабіць?—Язык аб зубы біць. Што рабілі?—Язык аб зубы білі (арф.). Глуск. ЯК ГРАЗІ (як гразі, [е]к гразі). Вельмі багата (пра ўраджай ягад, сліў). Кл., Хал., Сл. ЯК ДЗЕНЬ ВЯЛІКІ. Увесь вялікі (доўгі) дзень. Як дзень вялікі, дак блёхаюцца. Сым. ЯК ЗНАЙШОЎ, ДЫК І Ў ТОРБУ (арф.). Глуск.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
87 👁
◀ / 238 ▶