нем неадабральнасці, папроку. Фроня—ці чуеш!—так і можам[э]. Глуск.
ЦЯГНУЦЬ ВАЛА НА ДУБ, КАБ ЯРМО (сук для ярма) ПРЫМЕРАЦЬ. Выяўляць бесталковіцу, рабіць бесталкова, безразумна. Параўн.: Я і сам ведаю, што яны (палешукі.—Ф. Я.) разумныя! Ніякі дурань не згадзіўся б падняць на дуб вала, каб там прымераць, ці выйдзе з дуба ярмо.—Табе толькі ярма і не хапае. Прыедзь да нас, адзенем.—Мо навучыце, як і соль сеяць? Аркадзь Чарнышэвіч, Світанне, Мінск, 1957, стар. 23.
ЦЯПЕРАШНІМ ЧАСАМ. У наш час, цяпер. Цяпёрашнім часам у навуку трэба. Цяперашнім часам ні трэба гнацца за багацьцям. Кл.
ЦЯСНОТА—НЕ КРЫВОТА (арф.). Глуск. Гл. крывота ў выпуску 1959 г. Параўн.: У ціснацё, ды ня ў крывацё. Пячкоўка Мсціслаўскага раёна.
(А) ЧАМУ НЕ! Хал., Глуск, Сл. Параўн.: у рускай мове (а) почему бы и нет.
ЧАСАЦЬ ЯЗЫКАМІ (арф.). Сым.
ЧОРНЫ, ЯК ЖУК (ЖУЧОК) (арф.). Кл.
ЧОРНЫ, ЯК СМАЛА (арф.). Кл.
ЧОРТ ЯГО (ІХ) БАЦЬКУ ВЕДАЕ (з адценнем непрыхільнасці, прыкрасці) Што ў бога дзень шукай свае санькі. Чорт йіх бацьку ведае, хто йіх забраў. Кл. Чорт яго бацьку знае, на каго маргае. З песні. Кл., пас. Янкі Купалы.
ЧОРТАВА ГАДЗІНА. У кленічы: Ідзёце к чортавай гадзіне. Кл.
ЧУЦЬ НА АДНО ВУХА. 1. Літаральнае. Кл., Глуск. 2. Чуць, але недакладна. Кл., пас. Янкі Купалы, Глуск. Параўн.: (сінанімічнае): Чуў звон, ды не ведае, дзе ён.
ЧУЦЬ НЕ ЧУЎ І БАЧЫЦЬ НЕ БАЧЫЎ. Чуць н[е] чуў і бачыць н[е] бачыў. Глуск.
ЧЫСТЫ, ЯК РЫБІЧАЕ ВОКА. Чысты, як рыбіча[е] воко. Кл.
75 👁