ШВАЙКА (швайка) -к-і, жан. Вялікае плоскае шыла, якім шыюць з лубу каробкі. Мая швайка пяракалола мо сто кабаноў, ні толькі каробкі да караб'і (гл. каробка, караб'я ў выпуску 1959 г.). Кл.
ШВЕРКАЛА (шверкало, шверкала) -л-а, агульн. ад шверкаць (гл. шверкаць). Чалавек, які гаворыць незразумела, неразборліва і слабым непрыемным голасам. Кл.
ШВЕРКАЦЬ (шверкаць) -а-еш, -а-е, пераходны, незаконч. тр. Гаварыць незразумела, неразборліва, слабым непрыемным голасам. А ты пярастань шверкаць, нічого ні вêдаючы да ні знаючы. Шверкало етае. Кл. Без адцення знявагі—пра мову (размову) дзіцяці (дзяцей). Кл.
ШКРАБАКІ (шкрабакі) -к-оў. Падраныя, прычым вялікія боты, чаравікі. Кл.
ШКРОБАЦЬ (шкробаць) -а-ю, -а-еш, непераходны. Таго ж кораня, што і шкрабакі. Шкробаць—рабіць шум, ідучы ў вялікім (не па назе) падраным абутку. Кл.
ШЛАКАТАННЕ (шлакатаньне) -нн-я, ніяк. Шчыкатанне, казытанне, ласкатанне (гл. шлакатаць, шлокат). Кл.
ШЛАКАТАЦЬ (шлакатаць) -ч-у, -ч-аш, пераходны, незаконч. тр. Шчыкатаць, казытаць, ласкатаць. Як сталі шлакатаць (хлопца), дак ён упаў і роўма раве—так байіцца шлокату. Кл.
ШЛОКАТ (шлокат) -т-у, мужч. Шчыкотка, козыт, лоскат. Як сталі шлакатаць, дак ён упаў і роўма раве—так байіцца шлокату. Кл.
73 👁