Старонка 198
◀ / 238 ▶
-к-а, мужч. Запрэжаныя ў воз шасцёра коней. Пан тут нêкалі на шасьц[е]рыку êхаў. Хал. Параўн.: чацвярык (гл. чацвярык). ШАСЦІПАЛЫ (шасьціпалы) прыметнік ад шэсць пальцаў. Чалавек, у якога на руцэ ці назе шэсць пальцаў. Кл., Сл. ШАТРАВАНЫ (шатраваны) дзеепрыметнік. Тое, што і ашатраваны. Гл. ашатраваны, шатраваць, ашатраваць, шатроўка. Кл. ШАТРАВАЦЬ (шатраваць) -у-ю, -у-еш, пераходны, незаконч. тр. 1. Абдзіраць скурку (з ячменю), каб, змалоўшы, мець лепшую муку. Кл. 2. Абдзіраць скурку і малоць (ячмень). Кл. ШАТРОВАНКА (шатро(ô)ванка) -нк-і, жан. Мука з шатраванага ячменю, жыта (часцей шатроўка). Гл. шатраваць, шатраваны. Кл. ШАТРОЎКА (шатро(ô)ўка) -ўк-і, жан. Мука з шатраванага ячменю, жыта. Гл. шатраваць, шатраваны, шатрованка. Кл. ШАЦІНЕТАВЫ (шацінетавы, шацінетаву) -а(-ая), -ае, прыметнік. Сатынетавы. Кл. Глуск. ШВАГІР (швагір) -р-а, мужч. Швагер (жончын брат, мужаў брат). Барб., Байл., Сл., Хал., Глуск. Параўн.:—Ездзіў надоечы я ў Маскву, дык мой швагра, што на паштамце служыць, казаў... Міхась Зарэцкі, Сцежкі-дарожкі, Мінск, 1959, стар. 28. Параўн.: швагра. Радашковічы; вв. Кліманты, Сыцавічы, Загорцы Маладзечанскага раёна; вв. Угляны, Лекараўка, Шапялі Мінскага раёна.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 238 ▶