Старонка 188
◀ / 238 ▶
ХРОП (хроп) Форма прошлага часу мужч. роду ад храпці. Кл., Хал., Сым. ХРОП (хроп) Выклічнікава-дзеяслоўная форма (тыпу хоп, гоп, брык, грук). Кл. Гл. хропнуць. ХРОПНУЦЬ (хропнуць) -н-е, непераходны, законч. тр. Нечакана, з хрустам зламацца (кладка; палка, жэрдка, на якой трымаецца які-небудзь груз). Можна думаць, што слова гукапераймальнае. Сталі ўціскаць вôз (сена), а рубель хропнуў—і на два канцы (пераламаўся). Другі раз накладаць прышлосо. Хал. Параўн.: хроп (гл. хроп). ХРОПНУЦЬ (хропнуць) -н-у, -н-еш, непераходны, законч. тр. Стукнуць з хрустам (з рэзкім пераломам таго, чым стукнулі, або таго, па чым стукнулі). Хропнуў так, што ложа (частка вінтоўкі) хропнула й паліцай астаўса на мêсьце (гл. астацца на месцы). Зуб. Гл. хроп. ХРУП У гукапераймальным хруп-хруп-хруп. Кл. Гл. хрупаць, хрупаць. ХРУП Выклічнікава-дзеяслоўная форма. Раптоўна, нечакана скрышыцца, зламацца (напрыклад: зуб у роце ці ў граблях, якая-небудзь сталёвая ці чыгунная прылада, частка машыны ці іншае). Кл. ХРУПАЦЬ (хрупаць) -а-ю, -а-еш, пераходны, незаконч. тр. Хрумстаць, есці з хрумстаннем. Мусіць, звязана з гукаперайманнем (хруп-хруп-хруп). Усыпаў каню аўса й сêчкі (гл. сечка ў выпуску 1959 г.), дак так смашно хрупае.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
87 👁
◀ / 238 ▶