Старонка 187
◀ / 238 ▶
ХВОРТАЧКА (хвортачка) -к-і, жан. Памяншальнае ад хвортка (гл. хвортка). Сл., Кл. ХВОРТКА (хвортка) -к-і, жан. Веснічкі, фортка. У хвортку ні ўлезе ўязка, трэба варота рашчыніць. Кл. ХВОРТКА (хвортка) -к-і, жан. Маленькія шкляныя дзверцы ў акне для праветрывання хаты, памяшкання. Сл., Кл. ХЛАПЧАНЯ (хлапчаня) -яц-і, ніяк. Спагадлівае, спачувальнае. Хлапец-падростак. Кл. ХЛАПЧАНЯТКА (хлапчанятко, хлапчанятка) -тк-а, ніяк. Памяншальна-ласкальнае ад хлапчаня (гл. хлапчаня). Кл. ХЛЕВУШОК (хл[е]вушок) -шк-а, мужч. Памяншальнае ад хлёў (гл. хлёў). Кл., Байл. ХЛЁЎ (хлёў) -в-а, мужч. Хлеў. Схадзіла ў хлёў. Хал. Толькі хлёў згарэў. Сл. Хіба каб прадаў круглы (даўжыня сцен аднолькавая) хлёў. Нашто ён нам? Кл. У наш хлёў стала ні прайці (гразка). Вайц. ХЛЯВОК (хля[е]вок) -ўк-а, мужч. Памяншальнае ад хлёў (гл. хлёў). Кл., Сл., Барб. ХЛЯСЦЕЦЬ (арф.) -іць, непераходны, незаконч. тр. Хлясціць фортачка (гл. хвортачка), хлясцяць дзверы — расчынена (прычым доўга, даўно ці заўсёды) фортачка, расчынены дзверы. У іх (у жыхароў в. Цясноў) і двароў няма, а калі варота ці фортачка—дык хлясцяць (арф.). А каб рот твой хлясьцёў (праклён)! Кл. ХРАПАЧ (храпач) -ч-а, мужч. Грыб смаржок. Хал. Гл. вясёлік у выпуску 1959 г.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 238 ▶