СЛОЎНІК
А
АБАГНАЦЬ (абагнаць) -н-ю, -н-іш, пераходны, законч. тр. ад абганяць. Гл. абганяць 2 у выпуску 1959 г. Трэба да недзелі абагнаць картоплі, а то пярарастуць. Кл. Параўн.: паганяць. 1. Тое, што абагнаць2; 2. Паганяць— абысці з плугам кругом загона. Саламір'е Полацкага раёна.
АБАДВА (абадва) абадвух. Абодва (ужываецца i абудва). Кл., Зуб.
АБАЛОНЬ Гл. абалонь у выпуску 1959 г. Параўн.: абулонь. Саламір'е Полацкага раёна.
АБГАНЯЦЬГл. абганяць2 у выпуску 1959 г. Параўн.: ганяць. Голдава Жалудоцкага раёна, Саламір'е Полацкага раёна, Угляны Мінскага раёна.
АБДЗІРАНЕЦ (абдзіран[е]ц) -нц-а, мужч. Абадранец (ужываецца i абадран[е]ц). Надзенса (апрані лепшую вопратку), а то й гаварыць с табою, с такім абдзіранцам, ні будуць (дзяўчаты). Кд. Параўн.: абадранец, лахудра, абшурпанец, абарванец. Саламір'е Полацкага раёна.
47 👁