Дыялектны слоўнік (1960). Частка 2. Ф. М. Янкоўскі

 ◀  / 238  ▶ 
ПЛАЦГНА (плаціна) -н-ы, жан. Жэрдка, кол з плоту. Кл. ПЛО'ЙМА (плойма) -м-ы i -м-у, жан. Многа дзяцей, дзетвара (y адной сям'і, у адной хаце), калі гаворыцца пра незабяспечаную, бедную сям'ю (з адценнем знявагі). Выражэнне былых адносін i становішча бедных мнагадзетных сем'яў. Кл. У такім значзнні слова плойма вядома ў Хоцімскім раёне, у г. Моціслаўлі. П ЛО'ТЧЫ НКА (плоччынт, плоччынка) -к-і, жан. Вудачіка, прыстасаваная лавіць плотак ці іншую дробную рыбу. Кл. ПЛЯВУ'ЗГАЦЬ (арф.) -a-etu, -a-e, непераходны, незаконч. тр. Абы-што i абы-як гаварыць, лухту малоць. Глуск. П О Д 1 (под) -д-у, мужч. Пляцоўка ў печы, на я кой гараць дровы, варыцца, смажыцца. Кл. П О Д 2 (под) -д-у, мужч. 1. Тое, што застаронак (гл. застаронак) у гумне: месца (у гумне) для складання снапоў, саломы; месца засцілаецца жардзём, галлём. 2. Закладзеная збожжам, сенам прастора ад поду (пляцоўкі) да страхі ў гумне, адрыне. Нажыналі па два пады жыта й ярыны. Кл. ПО'ДМ АЗКА (подмазка, подмазка) -зк-і, жан. Угорнуты ў рубінку (гл. рубіна, рубінка ў выпуску 1959 г.) кавалачак сала; подмазкаю падмазваюць скавараду, калі пякуць аладкі, наліснікі (гл. наліснікі ў выпуску 1959 г.). Пас. Янкі Купалы, Кл., Барб. ПООКНЯ (пожня, пожня) -жн-і, жан. 1. По
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

лотчы, плявузгаць, семяў, сямю, сямі
6 👁
 ◀  / 238  ▶