ЗЕЛЛЕ (зельле) ніяк., толькі ў адз., зборны. 1. Пустазелле. Зельля багато на градах. Хал. У карчох назьбірала зельля. Зельле ў просе. Кл. 2. Расліннасць у рэчцы. Акуне ў карчох, а шчукі ў зельлі. Кл. За зельле зачапіў вудачку. Хал.
ЗЕЛЛЕ (зельле, зяльля) у адз. і множн. Лякарства. Зяльлёў прыўёз (фельчар). Кл.
ЗІМКА (зімка) жан. Памяншальнае ад зіма.
ЗІМКА Пшаніца-зімка. Зімка (пшаніца) ў нас слабо расьце. Зуб.
ЗІМКА Садовае дрэва (яблыня, груша, сліва), плады якога спеюць позна і добра захоўваюцца зімою. Пасадзілі дзьве зімкі (слівы) і дзьве раньніе. Барб. Зімка даражэйша за ўсяку йгрушу. Пас. Янкі Купалы.
ЗІМНЯК (зімняк) мужч. Дарога праз балота, па якой ездзяць толькі ўзімку, з наступленнем марозаў. На зімняк пашлі. Кл. Зімняком возяць (арф.). Кл. Параўн.: Гэта быў зімнік, а не летняя дарога. А. Чарнышэвіч, Світанне, 1957, стар. 236.
ЗЛЕГЧАНЫ (зьлегчаны). Спакладаны, звалашаны (гл.). Зьлегчаных бычкоў штук шаснаццаць. Зьлегчаных бычкоў лягчэй прывучыць к рабоце. Кл.
ЗЛЕТАВАЦЬ (зьлетаваць, зьлетуваць) -ую, -уеш, непераходны. Прабыць лета. Часта— пералетаваць. Калёса й зьлетавалі на дварэ.
77 👁