ЗАЯДЛЫ (заядлы). Самаадданы ў працы, які кіруецца жаданнем як мага больш зрабіць, больш атрымаць. Бацько буў вельма заядлы, дзень і ноч хватаў (рабіў), а сыны ўжэ ні такіе. Байл.
ЗВАЖАЦЬ (зважаць) -аю, -аеш. Паважаць. Трохі баяцца, а трохі зважаюць, але ні чапаюць. Кл.
ЗВАЛАШАЦЬ (звалашаць) -ю, -еш, пераходны. Гл. валашаць. Звалашалі бугая. Н.-Андр.
ЗВЕРВАЦЬ (зьверваць, зьверваць) -аю, -аеш, пераходны. Давяраць (каму-небудзь штонебудзь). На мяне ўсе зьвервае (на мяне ўсю маёмасць пакідае, мне давярае ўсю маёмасць). Сл.
ЗГАРУСЦІЦЬ (згарусьціць) -шч-у, -сц-іш, пераходны. Абыякава скідаць, злажыць, зваліць. Згарусьціць сырое жыто ў сьвіран, што б прапало. Хал.
ЗГЛЕДЗЕЦЬ (згледз[е]ць, згледзяць) -дж-у, -дз-іш, пераходны. Заўважыць. Так хутко шчытае грошы, што й згледз[е]ць ні можна. Хал. Я й ні згледзяла, як ён праскочыў на лісапеце. Кл.
ЗГЛУМІЦЬ (зглуміць) -мл-ю, -м-іш, пераходны. Гл. глуміць. Бес пары забілі (кабана), толькі зглумілі. Кл.
ЗДЭЦЦА (здэцца і здаецца). Здаецца. Ужываецца побач з здаецца. Ты, здэцца, на паліцу палажыў напілак. Кл.
85 👁