Ж
ЖАГЛЯЎКА (жагляўка) жан. Маленькая чырвоная мурашка. Жагляўка ў рукаў улезла. Кл.
ЖАЛЕЗЗЕ (жалезьзе) зборны, ніяк. Жалезьзе ні пакрадуць. Зуб. У жалезьзі пашукай. Кл.
ЖАЛЕЗЗЕ Металёвая пастка. Жалезьзе на воўка паставілі, а карова нагу ўправіла й прастаяла два дні. Пас. Янкі Купалы.
ЖАЛЕЦЬ (жал[е]ць і жаляць) -яю, -яеш, непераходны. Гарэць (без полымя). Сінонім да тлець. Запалілі ў грубцэ й пашлі, а дзьверцаў ні зачынілі. Прыходжу, а падлога жаляе. Выжаляла мо сподак (з сподак) пляма. Пас. Янкі Купалы.
ЖАЛЯЗКА (жалязко і жалязка) ніяк. Прас. Бытуе побач з прас. Жалязко сваё було. Барб. Як новае, сустракаецца і ўцюг. Кл.
ЖУРАЛО (журало) ніяк. Ручаіна на вуліцы пасля дажджу. Журало цераз вуліцу. Сл.
ЖЫВАСІЛАМ (жывасілам). Гвалтоўна, сілком. Жывасілам у горло ўлілі (лякарства карове). Кл.
ЖЫТКА (жытка) жан. Жыццё. Хіба жытка була? Мучыліса, дай усё. Кл.
ЖЫТЛО (жытло) ніяк. Жыццё. Сустрэта ў праклёне. Што б вы жытла ні зналі. Кл.
78 👁