нёц дзядка трэба-баньку (гл.) набіць (арф.). Кл.
ДЗЯННА (дзянна) жан. Жонка дзядзькі. Дзянну сваю бачыла. Кас. У дзянны папрашу. Кл. Дзянна мая казала. Барб.
ДЗЯРЖАННЕ (дзяржаньне) ніяк. Трыманне (таксама ўжываецца). Па руках даць за такое дзяржанне. Каб што? Дзяржаць ні ўмёе. Кл.
ДЗЯРЖАННЕ Асадка (палка) у такіх прыладах, як рыдлёўка, вілкі і падобныя. Дзяржаньне зламала. Дак.
ДЗЯРЖАЦЬ (дз[е]ржаць) -у, -ыш, пераходны. 1. Трымаць. Слова трымаць таксама ўжываецца. Памажы дз[е]ржаць. Кас. 2. Мець (жывёлу). Сьвіньне дзяржалі (мелі свіней, гадавалі свіней). Кл.
ДЗЯРЖАЦЬ Быць кумою ці кумам. Я дзяржала мёншу (была кумою, калі нарадзілася меншая дачка). Вайц.
ДЗЯРКАЧ (дз[е]ркач, дзяркач) мужч. Птушка. Дз[е]ркач сваю пёсьню дурную задраў. Вайц.
ДЗЯРКАЧ 1. Зношаны венік. Дзеркачэ пат плотам валяюцца. Кл. 2. Пераноснае. Задзірлівы чалавек. Сідор вёльмі задзірлівы, такі дзяркач, што ні ўжывё ні с кім. Кл.
ДЗЯТЛУК (дз[е]тлук) мужч. Зніжальнае. Малы ростам, нямоцны фізічна юнак. Йшчэ зь [е]го ні запамагаты, слабёнькі нёйкі дз[е]тлучок. Кл.
75 👁