Старонка 58
◀ / 232 ▶
кемлівы, мешкаваты чалавек. Параўн.: Ускінуў за плечы вярэньку (стар. 31), закусваў з вярэнькі (стар. 32). Адносіў у вызначаны час вярэньку, альбо торбу (стар. 33). «Маладняк» № 1, 1933. Вярэня ты. Кл. ВЯРОЎКА (арф.). Ужываецца ў звужаным значэнні, не як родавае, а як відавое: не любая вяроўка, а тая, якою звязваюць снапы, сена, салому на возе. Кл. ВЯСЕЛІК (арф.) мужч. Смаржок. У нас вяселікаў не ядуць, а як былі бежанцы, дык тыя елі (арф.). Кл. ВЯСЛО (в[е]сло) ніяк. Вясло. В[е]сло трэба зрабіць нова[е]. Пас. Янкі Купалы. ВЯСЛО Нізка (грыбоў, абаранкаў). У Цяскох (Цяскі—урочышча) багато баравікоў. Ганна добрае в[е]сло нанізала на дубец. Кл. Г. ГАВАРА (гавара) жан. 1. У значэнні рускага речь. У яго гавара нехарошая, неяк спяшае, слоў не разбярэш (арф.). Сл. Гавара хароша. Кл. 2. Гутарка, выказанае. Усяку гавару запісаць трэба. Хал. Таго старога манькута гавару пісалі. Зуб. 3. Адпавядае рускаму молва. Пусьцілі людзі гавару. Кл. Гавара пашла. Барб. Самі нарабілі гавары. Кл. ГАВАРКІ (гаваркі). Філіповіч вельма гаваркі. Зуб. Вельмі гаваркі хлапчук. Кл. ГАДОЎЛЯ (гадоўля, гадоўля) жан. Кінула трое парасятак на гадоўлю. Кл. Нешта німа
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 232 ▶