Старонка 57
◀ / 232 ▶
ВЫПУСТАК (выпустак і вупустак) мужч. Цяля, жарабя, якому год ці другі год; выпустак — першы год выпускаецца разам са статкам на пашу; сысуны на пашу са статкам не выпускаюцца. Адных вупусткаў сорак. Байл. Вупустачак сыты (мяса з выпустка) смашнейшы за сьвіньніну. Кл. ВЫСАДКІ (высадкі, вусадкі) толькі ў множн. Параўн.: у «Русско-белорусском словаре»—высадак. Маê вусадкі пасьпелі. Трэба на высадкі выбраць бурака і моркву. Кл. ВЫСКІДЗЬ (вускідзь, выскідзь) жан. Тое, што вывараціна (гл.). Вускідзь нашлі добру. Зуб. ВЫХАВАНЕЦ (выхаван[е]ц) мужч. Прыёмны сын, выхаванец. Так любіў выхаванца, што й часьць гаспадаркі атпісаў. Кл. Параўн.: чэшскае chovanec. ВЫХАВАНКА (выхаванка) жан. Прыёмная дачка.—Хіба як?—Выхаванка й выхаванка. Так здаўна ў нас кажуць. Кл. Параўн.: чэшскае chovati — выхоўваць; chovanka — выхаванка. ВЯЛІЗАЗНЫ (вялізазны, в[е]лізазны). Форма суб'ектыўнай ацэнкі прыметніка вялікі. Ад гэтага прыметніка ўжываюцца такія формы суб'ектыўнай ацэнкі з павелічальна-ўзмацняльным адценнем: вялізны, вялізазны, велічэзазны, веліцузазны (арф). Кл. Вялізазны-в[е]лізазны кабан. Барб. Ох, і вяліцузазнага сома злавілі. Баян. ВЯРЭНЯ (в[е]рэня) агульн. Ацэначнае. Ня-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 232 ▶