Старонка 55
◀ / 232 ▶
Наліло вады поўны[е] брады, то ні маглі мы выбавіць (воз сена) на гай. Кл. Угрузла (карова) у канюшніцкім балоце, ледзь выбавілі. Байл. Каб як кароўку выбавіць. Кл. У Бабруйску ў цюрме буў, аддала ўсе чысьцянько паліцаю, але вубавіла сынка свайго. Кл. ВЫБАРСАЦЬ (вубарсаць, выбарсаць) -аю, -аеш, пераходны. Выцягнуць з чаго-небудзь абору. ВЫВАРАТ (вуварат, выварат) мужч. Вывернутае з карэннямі дрэва. Пуд вуваратам вады нашлі. Барб. Сталі пад выварат, што пат стрэху. Кл. Часцей—вывараціна (гл.). ВЫВАРАЦІНА (вувараціна, вывараціна) жан. Што і выварат (гл.). Вувараціна на дрова добра. Кл. ВЫВІЖОЎВАЦЬ (вувіжоўваць і вывіжоўваць). Выведваць, выглядаць. Параўн.: віж (гл.). Вывіжоўвае, як што зьзем. Кл. Прыходзіла вувіжоўваць. Барб. ВЫГАН (вуган і выган) мужч. На вугане калёса ўгрузьлі. Кл. Вуган харошы. Хал. ВЫДУБІЦЬ (выдубіць, вудубіць) -блю, -біш, пераходны. Выцягнуць, вывалачы. Што так намучыласа, што так намучыласа: угруз конь, насілу вудубілі, добр[э], што найшлі нейкі[е] людзі. Байл. Управіў невад у калодзьдзе, чуць выдубіў. Каб стары невад, то там бы й астаўся. Кл. ВЫДУБІЦЬ Вырабіць скуру. Кл.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 232 ▶