ВУЛАДЗІЦЬ (вуладзіць і выладзіць). Гл. выладзіць.
ВУЛАЧКА (вулачка) жан. Памяншальнае ад вулка. Праезд паміж двума дварамі. У вулачку заляжце (гл.). Кл.
ВУЛІВАК (вулівак і вылівак). Гл. вылівак.
ВУЛКА (вулка) жан. Завулак. У тую вулку трэба йці. Кл.
ВУЛЛЕ (вульле) ніяк. Побач з вулей (мужч). Вульле скінулі з дуба й спалілі. Вуляй купілі. Кл.
ВУСКІДЗЬ (вускідзь і выскідзь). Гл. выскідзь.
ВУСЦВІЦА (вусьцьвіца) жан. Гладышка. Сустрэта толькі ў в. Слаўкавічы. Вусьцьвіцаю завуць. Сл.
ВУСЬЦЕЛЬГА (вусьцяльга) жан. Вяз (гл.), які звязвае «галоўку» полаза з першым (пярэднім) капылом. Вусьцяльга мая лопнула. Вайц.
ВУЧЫЦЕЛЯВАЦЬ (вучыц[е]ляваць) -юю, -юеш. Сустрэта толькі ў в. Слаўкавічы, ужываецца рэдка; звычайна: настаўнічаць ці вучыць. Вучыц[е]ляваць пашоў. Сл. Вучыць у Даколі. Сл. Настаўнічаў да вайны. Сл.
ВЫБАВІЦЬ (вубавіць і выбавіць) -ўлю, -віш, пераходны. З вялікімі цяжкасцямі дастаць што або каго-небудзь з цяжка праходнага, загубнага месца, увогуле з загубных умоў.
81 👁