Старонка 41
◀ / 232 ▶
БЕЖКІ (бежкі). Бяжком. А ты бежкі, то й нагоніш. Кл. БЕРКУЛЁЗ (беркулёз, бяркулёс) мужч. Туберкулёз. На бяркулёс хворы. Вільча. У йіх беркулёз. Кл. БЕСПЕРАСТАНКУ (б[е]сьпярастанку). Бесперапынна, безупынна. Ідзе дож б[е]сьпярастанку. Поб. Ён мажэ бесьпярастанку дзень чытаць. Кл. БІЗУН (бізун) мужч. Рачная расліна, сітнік. За бізун зачапіўся кручок (вудачка). Барб. БІЗУН 1. Бізун. 2. Пераноснае: чалавек, у якога няма ніякіх матэрыяльных каштоўнасцей, вельмі бедны. Ён такі бізун буў, а сыны бач як сталі жыць? Голы як бізун. Кл. БІЗУННІК (бізуньнік) зборны ад бізун, мужч. Бізуньнік па ўсёй рацэ расьце. У бізуньніку акунька зловім, акунь любіць у бізуньніку. Кл. БІКЛАГА (біклага, буклага) жан. Судзіна на вадкасць (ваду, гарэлку), па будове — маленькая бочка. Біклага вады на дзень. А ў нас дзьве буклагі. Кл. А дзе ваша біклага? Пас. Янкі Купалы. Параўн.: баклага. П. Пестрак, Сустрэнемся на барыкадах, 1954, стар. 47. БІКЛАЖКА (біклажка і буклажка). Памяншальнае ад біклага (буклага). Кл. Параўн.: бутлашка. Пярэжыры Радашковіцкага раёна. БІЛА (біло) ніяк. Гладка абструганая
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
95 👁
◀ / 232 ▶