якой пачынаецца Палеская нізіна. У апошняй расказваюць, што «коліcь тут было морэ, барліна дайшла аж да Слаўкавіч», а як «морэ высахло», яна застрала і захаваліся рэшткі яе.
БАТАВАЦЬ (батаваць) -ую, -уеш, непераходны. Рускае роптать. Кінь батаваць на йіх. Барб. Я ўсе на Мар'ю гавару да батую, што к сыну ні ёдзе. Кл. Батавала, што сьм[е]юцца Кл.
БАТАРЭЯ (батарэя) жан. Вайсковы тэрмін. Наша батарэя аттуль біла. Сым.
БАТАРЭЯ Вялікі бурт (гл.) ці (с)капец (гл.) бульбы. Адну батарэю (бульбы) раздадзім (на працадні). Зуб.
БАЦ (бац) мужч. Пацук. Бац с ката. Баца забіў. Сл.
БАЦЕНЕ (бацяне) агульн. Скланяецца, як пытанне, іменне. Сын ці дачка з фізічнымі ці ў характары (або з тымі і другімі) рысамі бацькі. Ёто ж бацяне: й ходзіць, і гаворыць, як той бацько. Кл.
БАЧ Гл. байч.
БЕГАЦЬ (бегаць і бêгаць) -аю, -аеш. Нашто ета бегаць? Кл.
БЕГАЦЬ Пакрывацца (аб карове), паляваць (гл.). Наша (карова) йшчэ ні бегала, позна ацёліцца. Кл.
БЕДНЫ (бедны, бêдны). 1. Бедны. 2. Небарака. Што ж ён, бедны, зробіць? Кл.
96 👁