ку моцнай стомленасці або ў сувязі з нечаканым здарэннем. Крычаць «пажар», а я ашалапуц[е]ла й сь сенцаў ні вуйду. Кл. АШКІР (ашкір, радзей ашкіра). Выклічнік тыпу аюсь, айля (гл. айля). Ашкір (на авечак) дадому! Кл. Ашкіра куды! Кл. АШЧАПЕРЫЦЬ (ашчапёрыць і апшчапёрыць) -у, -ыш, пераходны. Тое, што і абшчапіць, ашчапіць. Ашчапёрыў шыю. Ашчапёрыўса за ногі. Кл. АШЧАПІЦЬ (ашчапіць і абшчапіць) -плю, -піш, пераходны. Абхапіць рукамі. Ашчапіў за шыю й ні атарваць (аб дзіцяці). Кл. Б. БАГАТЫР (багатыр) мужч. Багаты (у значэнні асілак—не ўжываецца). Багатыр, бо багаты. Пас. Янкі Купалы. У Малінаве (назва вёскі) ўсе багатырэ. Кл. БАГАЦЕЙ (багацей) мужч. Багаты, багатыр (гл.). Багатыр ці багацей ні розьніца. Кл. БАГОН (багон) мужч. Назва расліны. Там багон вельмі густы. Пас. Янкі Купалы. БАГОННІК (багоньнік) зборны, мужч. У багоньніку ўзагнаў цэлу чэраду ц[е]цярукоў. Вайц. БАЙЧ і БАЧ (бач, байч). Глянь! Глядзі! Байч, што робіць? Бач, куды йдуць? Кл. БАЙЧ і БАЧ Усечанае бачыш, ці бачыш. Селята ні завішуе й на пракос: бач ста
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
95 👁