выпадкаў паміж зычных паявіўся новы галосны (вітрь — вёцер); у спалучзнні вл' паявіўся або ўстаўны галосны (журавль—журавёл'), або зычны в змяніўся на ў, а л —на зычны j (Изяславль — Заслаўе), або проста зычны л' адпаў. Гэта адбылося, напрыклад, у назве горада Мьстиславль (у старажытнасці слова мела значэнне прыметніка—Мсціславаў). На Мсціслаўшчыне i ў шмат якіх суседніх раёнах гавораць Мсціслаў (або Амсціслаў), але не Мсціслаўль. Варта i пісаць без ль. Дарэчы, на Мсціслаўшчыне, як i ў даўнія часы, гэта слова вымаўляецца з націскам на i, а не на а (параўн. народную прыказку: Мсціслаў не аднаго сдіснуў). Няма падставы гаварыць i пісаць Браслаўль (параўн.: Лістоў напісаў табе многа ў твой раён, у Браслаўе l). Ці правільна, што на картах i ў газетах пішудь Вілія? (п4раўн.: Гэта было ў сорак першым, восенню памятнай тою, ранкам, ад хмар пацямнеўшым, па-над ракою Віллёю2'). Не Нёсвіж, a Нясвіж. Не Сіманавічы (веска на поўдзень ад Бабруйска), a Сымонавічы. Не Рогава (веска на мяжы Заслаўскага i Радашковідкага раёнаў), a Рагава. Не Асіпавічы, a Асіповічы. Не Неман, а Неман. Не Талачыно, а Талачын. 1 М. Т а н к. След бліскавіцы, Мінск, 1957, стар. 92. 2 Там жа, стар
23 👁