МАСНІЦА (масьніца) жан. Дошка падлогі. Масьніцы гнісьці сталі. Кл. Гл. памасніца.
МАТКІ (маткі) толькі ў множн. Каноплінасеннікі, жаночыя калівы канапель. То плоскуні, а ёто—маткі. Кл. Параўн.: рускае матерка.
МАЦАК (мацак) мужч. 1. Яйка з моцнай шкарлупінаю. Гл. бітка. Зноскі (гл. зносак) бываюць вельмі мацакі. Пас. Янкі Купалы. 2. Пераноснае. Моцны, дужы чалавек. Кл.
МАЦЕНЕ (мацяне) ніяк. Сын ці дачка з фізічнымі ці ў характары (або з тымі і другімі) рысамі маткі. Мацяне дай (дый) годзі, уся маці. Кл. Параўн.: чысты бацька, чыстая маці. Параўн.: бацене.
МАЦЬ (маць) -аю, -аеш. Мець. Трэба маць сваё (граблі). Хал. Гараваў, таму й маў. Кл.
МАЦЯРКІ (мацяркі, мац[е]ркі). Множны лік ад маці. Мац[е]ркі сабраліса. Сл. Хай вашы мацяркі самі насеюць гароху. Кл.
МАЧЫЦЬ (мачыць) -у, -ыш, пераходны. Мачыць.
МАЧЫЦЬ Засольваць гуркі, капусту. Вучысьціла тое вядро, што гуркі мачыла. Кл.
МАШЫНКА (машынка) жан. 1. Памяншальнае ад машына. Кл., Хал. 2. Прылада для стрыжкі. Кл., Хал. У вас е машынка? Барб.
МАШЫНКА Кнопка ў лёгкай вопратцы. Машынка атарвалася. Вайц.
МЕМКА (мемка) жан. Гатунак бульбы, які
78 👁