Старонка 115
◀ / 232 ▶
МАЛАДЗІЦА (маладзіца) жан. Маладзіца нейка прасіласа пераначаваць. Сл. Маладзіца хароша й рабоцько. Кл. МАЛЕЧА (малеча) ніяк., толькі ў адз. Дробнае што-небудзь, а таксама пра дзяцей. Драбнота да малеча. Кл. МАНЕЙ (маней) мужч. Хлус, манюка. Ты маней, ні хочу й гаварыць с табою. Хал. Гл. манькут, манека. МАНЕКА (манека) агульн. Хлус. Схадзец[е] к таму манеку. Зуб. МАНІСТЫ (маністы). Каралі. Маністы прывезла. Сл. Гл. пацаркі. МАНІЦЬ (маніць) -ю, -іш. Націск на канчатку толькі ў 1-й асобе адз. ліку (маню), у астатніх—на а (маніш). Хлусіць. А нашто ты маніш, скажы ты нам? Хал. Мо ты маніш? Кл. МАНЬКУТ (манькут) мужч. Хлус, манюка. Манькут? Той, хто маніць. Кл. Гл. Маніць, маней, манека, хлус. МАРКАЛЬ (маркаль і радзей маркач) мужч. 1. Баран-вытворнік. Маркаль ж жараб'я. Кл. Адзін год Рыгору далі маркаля за тое, што бугая добраго вугадаваў,—праміроўку. Кл. 2. Пераноснае, зневажальнае. Пра чалавека, які гаворыць непрыемным хрыпатым голасам. Кл. МАРКАЧ (маркач) мужч. Гл. маркаль. Кл. МАРШЧАК (маршчак) мужч. Лапаць з скуры. Маршчакі ўсе шыў некалі. Кл.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
74 👁
◀ / 232 ▶