Старонка 108
◀ / 232 ▶
цэ). Сядзе, дзіцятко на лано возьме. Ідзе, дзіця на лане. Несьці на лане (дзіця) перад сабою цяжко. Кл. ЛАНОМ (ланом). Прыслоўе ад лано (гл.). Нанасіла трэсак поўну павець і ўсе ланом. Кл. ЛАСІЦА (ласіца) жан. Звярок ласка. Кл. Гл. падласіца. ЛАТА (лата) жан. Лата. Лата на лац[е]. Сым. ЛАТА Множн. — латы. Тоўстыя жэрдзі, на якія насцілаецца страха і да якіх прывязваецца віткаю (гл.) салома. Лат навазілі й кулёў нагатавалі, — толькі крыць. Байл. ЛАХУДРА (лахудра) агульн. Неахайны, апушчаны, няспрытны чалавек, лакіза (гл.). Хіба тая лахудра аглёдзіць хату? Ці даглёдзіць грады? Дак. ЛАШЧЫЦЦА (лашчыцца) -уся, -ышся. 1. Выяўляць, выражаць ласку да каго-небудзь. Дзёці скучылі, дак лашчацца. Барб. Каб здох (на сабаку)—бач, лашчыцца. Кл. 2. Паддобрывацца, падлізвацца (насуперак прыказцы: Не лай і не перапрашай). Кл. То наніпраўдзіў богвед чаго, а тагды лашчыцца прышоў. Кл. ЛЕГАР (легар) мужч. Бервяно, на якім спускаюць ці ўсцягваюць дах гонтавы; легараў два ці больш, залежыць ад памераў даху. Легар зламаўса. Кл. ЛЕГЧАНЫ (легчаны). Гл. злегчаны. Кл. ЛЕЙЦЫ (лейцы). Побач вожкі. Лейцы ўсё парваліся. Зьвілі п'яцяро лейцаў Кл.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 232 ▶