Старонка 107
◀ / 232 ▶
стукаючы аб зубы, ці моцнае яйка. Ты й куштуваць ні ўмё[е]ш. Кл. КУШЭРКА (кушэрка) жан. Акушэрка. Схадзіла па кушэрку, да нешта німа й німа, нешта позьніцца. Пас. Янкі Купалы. Кушэрчыны дзеці. Кл. Л. ЛАВАЦЬ (лаваць) -аю, -аеш, пераходны. Лавіць. Ужываецца побач з лавіць. Кл., Хал. ЛАДНАГА (ладнаго, ладнага). Прыслоўе тыпу багата, шмат, многа. Ладнага — не мала, даволі шмат чаго-небудзь, напрыклад, часу, матэрыялу, людзей і г. д. Дай карове таго (сена), што ладнаго ў кутку. Кл. Тут ладнаго (бежанцаў) было. Зуб. ЛАЗУРКАВАЦЬ (лазуркаваць) -ую, -уеш, пераходны. Падсіньваць (бялізну). Лазуркаваць вучыла. Што лазуркаваць—што пацьсіньваць. Кл. ЛАКІЗА (лакіза) агульн. Бесклапотны, неахайны, апушчаны чалавек. За такого лакізу (замуж) ніхто й ні пойдзе. Кл. ЛАНО (лано) ніяк. Бярэма (дроў, бацвіння). Адно лано (дроў) унесла ў хату, адно на сьцірту ўсклала. Кл. ЛАНО Ужываецца ў він. і месн. склонах у спалучэнні з дзеясловамі сядзець, несці, трымаць, браць і прыназоўнікам на: на лано, на лане (і на лане)—у значэнні на руках (на ру
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 232 ▶