КУРАК (курак) мужч. Гермафрадыт. Кл. КУРАЧЫНА (курачына) жан. Курынае мяса. Курачыну любіць. Зуб. КУРОДЫМ (куродым) мужч. Густы дым пры гарэнні не полымем, а пры тленні. Куродыму нарабілі, што й вакна ні відаць. Пас. Янкі Купалы. На пчолы каб куродыму. Кл. Параўн.: чэшскае kouř—дым. КУСОК (кусок) мужч. 1. Побач і ў тым жа значэнні, што і кавалак. Кл. 2. Пры ацэначных п'яніца, гультай, маней (гл.), манькут (гл.). Гультая кусок. Кл., Зуб. Манькута кусок. Кл. КУХАЙКА (кухайка, кухвайка) жан. Наша мама кухайку купіла. Хал. КУХАН (кухан) мужч. Пячэнне з прэснага цеста на содзе, поснае або з тлушчамі, з цукрам ці мёдам або без іх. Смашны кухан. Барб. КУХАР (кухар) мужч. Тое, што і скрыня, у якую складаюць адзенне, крам, ніткі (нявесты, гаспадыні). Нейдзе кухара дзеці,—Скідаймо дадолу, Паедам дадому. З песні. Кл. КУХАР мужч. Повар. Лявон у салдатах быў за кухара. Дак яго й празвалі кухар. Кл. КУХМАР (кухмар) мужч. Крухмал. Кухмар чысты, што сода. Пас. Янкі Купалы. Кухмарам прыклейвала. Кл. Ужываецца і крухмал. Крухмалу зраблю. Кл. КУШТАВАЦЬ (куштаваць, куштуваць) -ую, -уеш, пераходны. Вызначаць, дробненька
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
107 👁